«Дзеля ўсяго святога, перастань танцаваць!» — працытаваў ён першую лэдзі на мітынгу ў Фларыдзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, што ягоная жонка Меланія просіць яго адмовіцца ад танцаў падчас перадвыбарчых выступаў.
«Дзеля ўсяго святога, перастань танцаваць!» — працытаваў ён першую лэдзі на мітынгу ў Фларыдзе, піша Bild.
Сустрэча з выбаршчыкамі адбылася ўвечары 30 кастрычніка ў Дэйтана-Біч, за некалькі дзён да прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля васьмі тысяч прыхільнікаў прэзідэнта.
У кастрычніку Трамп правёў 26 перадвыбарчых выступаў у 21 штаце, спрабуючы дапамагчы рэспубліканцам захаваць большасць у Кангрэсе. На мітынгу ў Фларыдзе прэзідэнт заклікаў сваіх прыхільнікаў абавязкова прыйсці на выбарчыя ўчасткі 3 лістапада.
Ён абрынуўся з крытыкай на дэмакратаў, якіх назваў «радыкальнымі, вар'ятамі-камуністамі», высмеяў актора Роберта Дэ Ніра і ўступіў у слоўную перапалку з пратэстоўцамі, якія перарывалі ягоны выступ.
Некалькі выступаў, раней скасаваных, Трамп пазней зноў уключыў у свой расклад.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары