Свет

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

82‑гадовы Томас Маркл — старэйшы, бацька герцагіні Сасэкскай Меган Маркл, быў арыштаваны ў штаце Фларыда. Яго падазраюць у захоўванні матэрыялаў з выявамі сэксуальнага гвалту над дзецьмі. Пра арышт спачатку паведамілі тры крыніцы тэлеканалу CBS News, а пазней гэту інфармацыю пацвердзіла Міністэрства юстыцыі ЗША, піша Бі-бі-сі.

Томас Маркл — старэйшы. Фота: MEGA/GC IMAGES

На фотаздымках, апублікаваных выданнямі Daily Mail і The Sun, меркавана, зафіксаваны Маркл у кайданках, які сядзіць у інвалідным вазку ў атачэнні супрацоўнікаў ФБР.

Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла, што яму выстаўлена адно абвінавачанне — у захоўванні дзіцячай парнаграфіі. Паводле інфармацыі ведамства, мужчына захоўваў матэрыялы, у тым ліку сэксуальнага характару з выявамі непаўналетніх дзяўчат, у двух арандаваных складскіх памяшканнях у раёне Лос-Анджэлеса. Ён карыстаўся імі амаль два дзесяцігоддзі.

Раней Томас Маркл катэгарычна адмаўляў усе абвінавачанні і называў сцвярджэнні пра захоўванне матэрыялаў сэксуальнага гвалту над дзецьмі «жахлівай хлуснёй».

Першым пра магчымую наяўнасць схованкі з кампраметацыйнымі фотаздымкамі ў доме бацькі на Філіпінах паведаміў зводны брат Меган Маркл — Томас Маркл-малодшы. Паводле ягоных слоў, сярод знойдзенага былі відэазапісы і фотаздымкі, звязаныя з гвалтам над дзецьмі. Мяркуецца, што ў ліпені ён звярнуўся з гэтай інфармацыяй у Федэральнае бюро расследаванняў ЗША. ФБР пазней пацвердзіла, што ведае пра гэтыя абвінавачанні.

У кастрычніку Меган Маркл расказала, што яшчэ ў пачатку 2019 года атрымала ліст ад уладаў, у якім яе папярэдзілі пра «трывожныя абвінавачанні».

Пасля з'яўлення паведамленняў пра падазрэнні ў дачыненні да бацькі герцагіня заявіла, што глыбока ўзрушаная гэтай інфармацыяй і найперш думае пра дзяцей, якія маглі пацярпець. Яна таксама выказала спадзяванне, што людзі зразумеюць прычыны, з якіх яна амаль цалкам спыніла кантакты з бацькам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»26

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»26

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць