Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль шэсць з паловай гадоў.

У маі Эдуарду Бабарыку ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у СТ-1 у Гродна, піша «Вясна».
Эдуарда ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль шэсць з паловай гадоў. Мужчыну за гэты час ужо двойчы судзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Першы раз яму дадалі два гады зняволення, другі прысуд застаецца невядомым.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары