Грамадства

Лета яшчэ падорыць беларусам некалькі цёплых дзён

У гэтыя выхадныя дні надвор’е ў Беларусі палепшыцца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У суботу, 21 жніўня, на тэрыторыю краіны распаўсюдзіць свой уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску. Гэтай ноччу ў асноўным ападкаў не чакаецца. Заўтра днём толькі ў паўночных раёнах месцамі пройдуць кароткачасовыя даджды. Ноччу і раніцай у нізінах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7–13 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да плюс 19–25 градусаў.

Пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, 22 жніўня месцамі, у асноўным па поўначы Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніцы. Пад раніцу зноў месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю складзе плюс 9–15 градусаў. Днём пры паступленні цёплых паветраных мас з Міжземнамор’я слупок тэрмометра дасягне адзнакі плюс 22–29 градусаў.

Цёплым абяцае быць надвор’е і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак месцамі па тэрыторыі краіны, а ў аўторак пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі чакаюцца навальнічныя дажджы. Пры гэтым тэмпература паветра ноччу чакаецца ад 11 да 17 градусаў, днём — ад плюс 22 градусаў па поўначы да 32 градусаў цяпла па поўдні Беларусі. Аднак такое пацяпленне будзе непрацяглым. Па сутнасці гэта будуць апошнія цёплыя дні адыходзячага лета, падкрэсліла Вольга Фядотава.

У сераду, 25 жніўня, атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, пачне адцясняць цёплыя паветраныя патокі на ўсход. На большай частцы Беларусі чакаюцца навальнічныя дажджы, месцамі моцныя. Пры навальніцах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру. Дзённая тэмпература ў сераду будзе вагацца ад плюс 16–18 градусаў па паўночным захадзе да плюс 28–30 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі.

У другой палове тыдня ў Беларусі зноў прыкметна пахаладнее.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так6

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я1

«Якія вы ўсе смярдзючыя, агідныя, апранаецеся быццам на памыйцы»: прыгажуня з Растова раскрытыкавала беларусак46

У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату2

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба1

Мужчынская зборная Ірана адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце свету па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так6

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць