Культура

Беларусь прыме ўдзел у 54-й Венецыянскай біенале

Сусветны форум выяўленчага мастацтва пройдзе з чэрвеня па лістапад 2011 года.

Сусветны форум выяўленчага мастацтва пройдзе з чэрвеня па лістапад 2011 года. Самастойна беларусы прымуць у ім удзел другі раз.

Беларуская дэлегацыя ўжо наведала Венецыю, каб выбраць памяшканне. Прарэктар на навуковай рабоце Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна паведаміў, што гэта будзе не больш за 300 квадратных метраў. І арэнду гэтай плошчы аплоціць «Прыёрбанк».

Венецыянская біенале праводзіцца раз на два гады з 1895 года. Гэта фестываль сучаснага мастацтва. Адпаведна, прадстаўляць краіну павінна «канцэптуальнае мастацтва, мастацтва ідэй». Маладыя. Па словах Міхаіла Баразны, ужо ёсць трыццаць кандыдатур. Але імёны тых, хто паедзе, стауць вядомымі толькі пасля падпісання дамоў на арэнду памяшкання ў Венецыі. «Гэта не будуць залатыя рамы і багеты. Будзе відэаінсталяцыя. Магчыма, кінарэжысёр, літаратары паедуць», — адзначыў сп. Баразна.

«Мы не столькі разлічваем, што зможам атрымаць «Залатога льва», колькі зможам выклікаць інтарэс да нашага авангарднага мастацтва», — лічыць камісар беларускага павільёна, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч.

Перад тым, як ехаць на Венецыянскую біенале, цалкам альбо часткова экспазіцыя беларускага нацыянальнага павільёна будзе выстаўлена ў Мінску.

Беларускім нацыянальны павільён на Вінецыянскай біенале паўстаў у 2005 годзе. Але тады яго арганізацыяй займаўся італьянец. І наша мастацтва не было прадстаўлена дастаткова шырока.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі31

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі31

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць