Свет

Грузінскім студэнтам у Маскве не рэкамэндуюць выходзіць на вуліцу

Грузінскія студэнты ў Маскве атрымалі папярэджаньне: устрымацца ад прагулак і наведваньня грамадзкіх месцаў.

Грузінскія студэнты ў Маскве атрымалі папярэджаньне: устрымацца ад прагулак і наведваньня грамадзкіх месцаў. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Самая вялікая колькасьць маладых людзей з грузінскім грамадзянствам навучаецца ў Расейскім унівэрсытэце дружбы народаў – 70 чалавек.

Як паведаміў прэзыдэнт зямляцтва Грузіі РУДН Нукры Нодзія, да апошняга моманту ВНУ прытрымліваецца заяўленай устаноўкі «на дружбу маладых людзей усіх нацыянальнасьцяў» – між студэнтаў няма ніякіх сутычак і канфліктаў.

Але за межамі РУДН сытуацыя горшая. Міліцыя пачала часьцей правяраць дакумэнты ў «нярускіх» маладых людзей. Каб адкупіцца, яны перадаюць «вартаўнікам парадку» даволі значныя сумы, інакш атрымліваюць у пашпарт штамп пра дэпартацыю з Расеі, прычым гэта адбываецца нават у тым выпадку, калі дакумэнты ў ідэальным парадку.

Каб унікнуць падобных інцыдэнтаў выкладчыкі праводзяць з грузінскімі студэнтамі спэцыяльныя гутаркі. Іх вельмі просяць устрымацца ад прагулак па горадзе, знаёмінаў зь дзяўчынамі, наведваньняў клюбаў ды іншых грамадзкіх месцаў, прынамсі пару тыдняў, пакуль хоць крыху аціхне гістэрыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі3

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі3

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць