Улада33

Місію назіральнікаў СНД узначаліць калега Саннікава па Дыпакадэміі

Гэта былы кіраўнік Службы замежнай разведкі Расіі Сяргей Лебедзеў.

Місіяй ад СНД будзе арганізаванае доўгатэрміновае і кароткатэрміновае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Выканкаме СНД.

Тэрміны пачатку працы назіральнікаў будуць вызначаны пасля прызначэння кіраўніка місіі і акрэдытацыі назіральнікаў у Цэнтрвыбаркаме. Запыт на атрыманне анкет для акрэдытацыі ў ЦВК Выканкам СНД ужо накіраваў.

Чакаецца, што 23 верасня на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў пры статутных і іншых органах СНД на пасаду кіраўніка місіі будзе ўзгодненая кандыдатура выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева.

20 верасня Выканкам СНД накіраваў лісты прэзідэнтам краін Садружнасці, у Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расеі і міжпарламенцкую асамблею СНД з просьбай вызначыць кандыдатаў для ўдзелу ў місіі назірання.

21 верасня аналагічны зварот быў накіраваны ў замежнапалітычныя ведамствы і цэнтрвыбаркамы краін СНД.

Як раней паведамляў навінавы партал udf.by, назіральнікі ад СНД за прэзідэнцкімі выбарамі пачнуць працаваць у Беларусі ў бліжэйшыя дні. Такія дадзеныя прывяла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Сёння старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што было б добра, калі б і місія СНД і місія АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі аб’ядналі свае намаганні. Як выказаўся палітык, «ідэальным варыянтам была б адна сістэма назірання пад эгідай АБСЕ, тым больш што краіны СНД з’яўляюцца сябрамі АБСЕ».

* * *

Сяргей Лебедзеў — старшыня Выканаўчага камітэта — Выканаўчы сакратар СНД з 5 кастрычніка 2007 года — нарадзіўся 9 красавіка 1948 года ва Узбекістане. Скончыў у 1970 годзе Чарнігаўскі філіял Кіеўскага політэхнічнага інстытута. З 1973 года — у органах дзяржбяспекі, з 1975 года — у знешняй разведцы (Першае галоўнае ўпраўленне КДБ СССР). Мае контрразведніцкую падрыхтоўку (Кіеўская школа КДБ) і разведадукацыю (Чырванасцяжны інстытут КДБ). У 1978 годзе скончыў з адзнакай Дыпламатычную акадэмію МЗС СССР. Валодае нямецкай і ангельскай мовамі. 20 траўня 2000 года Указам прэзідэнта РФ прызначаны дырэктарам Службы знешняй разведкі Расеі. Воінскае званне — генерал арміі. Мае шэраг дзяржаўных узнагарод. 27 сакавіка 2009 года Указам прэзідэнта РФ прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара. Хобі — праца, сям’я, лецішча.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць