Здарэнні44

У Брытаніі схапілі хакераў-беларусаў

У Вялікабрытаніі арыштаваныя 20 хакераў-імігрантаў з краін былога СССР.

Кампутарныя хакеры, арыштаваныя па падазрэнні ў крадзяжы мільёнаў фунтаў з банкаўскіх рахункаў, былі выхадцамі з Украіны, Латвіі, Грузіі, Беларусі і Эстоніі. Пра гэта паведамляюць крыніцы ў брытанскіх праваахоўных органах.

Сталі вядомыя назвы фінансавых інстытутаў, якія былі мішэнню хакераў. Гэта HSBC, Royal Bank of Scotland, Barclays і Lloyds TSB, перадае BBC.

Пакуль устаноўлены факт крадзяжу 6 млн фунтаў стэрлінгаў (каля 9 млн долараў). Аднак агульная сума скрадзенага, на думку следчых, нашмат большая.

Банда займалася махлярствам у Вялікабрытаніі з 13 кастрычніка 2009 г па 28 верасня 2010 года.

Злачынцы выкарысталі вірус ZeuS, якім заразілі тысячы кампутараў у Вялікабрытаніі. Гэтая праграма выкрадала паролі,
неабходныя для атрымання доступу да асабістых банкаўскіх рахункаў праз інтэрнет. Завалодаўшы гэтымі дадзенымі, ашуканцы непрыкметна здымалі грошы з рахункаў.

З ліку затрыманых васьмярым прад'яўленае абвінавачванне ў змове з мэтай махлярства і адмыванні грошай, двум -- толькі абвінавачванні ў ашуканскай змове. Яны застаюцца пад вартай і сёння павінны ўпершыню паўстаць перад Вестмінстэрскім магістрацкім судом Лондана. Яшчэ дзевяць чалавек былі арыштаваныя па той жа справе, але адпушчаны пад заклад.

Раней паведамлялася аб арышце 19 чалавек. Пазней высветлілася, што пад варту ў сувязі з тым жа расследаваннем узяты яшчэ адзін падазраваны, грамадзянін Грузіі. Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў парушэнні закона аб пасведчаннях асобы. Ён таксама знаходзіцца пад арыштам.

Узрост затрыманых ад 23 да 34 гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць