Спорт

Штанге: Мы не далі албанцам ніводнага шанцу

«Мы не далі албанцам ніводнага шанцу», — заявіў галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы-2012.

Сустрэча прайшла 12 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама» і завяршылася перамогай гаспадароў — 2:0 (Радыёнаў, 10, Крывец, 77).

«Сёння ўдалы дзень для беларускага футбола, — адзначыў Штанге. — Маладзёжная зборная стварыла вялікую міжнародную сенсацыю, калі абыграла італьянцаў і выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Наш жа вынік сенсацыяй не з’яўляецца. Нармальны вынік, і ўсё ж мы ганарымся тым, што набралі восем ачкоў і толькі крыху адстаём ад Францыі».

Перамогу над Албаніяй Штанге назваў заслужанай. «З першай хвіліны мы стараліся паказаць, што ўнеслі карэктывы пасля нічыёй з Люксембургам. Хтосьці можа сказаць, што Албанія — кепская каманда, але яна згуляла ўнічыю з Румыніяй і Босніяй і Герцагавінай», — сказаў нямецкі спецыяліст.

Штанге лічыць, што «энтузіязм і натхненне гульцоў заслугоўвалі большай колькасці гледачоў», якіх прыйшло каля сямі тысяч.

На яго думку, моцнай абаронай (ніводнага прапушчанага мяча ў чатырох стартавых матчах) можа ганарыцца любы трэнер. «Добрая абарона — аснова поспеху, і мы дабіліся невялікага прагрэсу», — адзначыў Штанге.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў складзе каманды выступалі пяць футбалістаў маладзёжнай зборнай папярэдняга склікання. «Гэта амаль палова гульцоў, што сведчыць аб правільнасці выбранага шляху», — заявіў трэнер.

Штанге лічыць неабходным умацоўваць гульнявую дысцыпліну, у адваротным выпадку жоўтыя карткі могуць стаць праблемай. У наступным матчы (у гасцях супраць Албаніі 26 сакавіка) з-за перабору папярэджанняў ужо не згуляе Цімафей Калачоў, які дабавіўся да выдаленага ў гульні з Люксембургам Сяргея Карніленкі.

Галоўны трэнер зборнай падкрэсліў, што ў Албаніі пра нічыю не можа быць і гаворкі, каманда будзе імкнуцца толькі да перамогі.

«Наш шлях вельмі складаны. Ніякіх прычын для эйфарыі няма. У раздзявальні я сказаў гульцам: радуйцеся, але нядоўга», — сказаў Штанге.

Трэнер зборнай Албаніі Джамал Мустаданагіч паскардзіўся на адсутнасць трох вядучых гульцоў (траўмы і дыскваліфікацыя), а таксама галоўнага трэнера Ёсіпа Кужэ, у якога 30 верасня здарыўся інсульт. «У першым тайме ў нас было шмат недакладных пасаў — 25 з 30, і гэта стала вялікай праблемай», — адзначыў ён.

Каментары

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць