Шатэрнік: «Я мару стварыць помнік нашай незалежнасці»
16 кастрычніка слынны скульптар адсвяткаваў 70-годдзе.
16 кастрычніка70-годзьдзе адсьвяткаваў скульптар, жывапісец, сябра мастакоўскай суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік.
Аўтар помнікаў Рагнедзе, Усяславу Чарадзею, Тадэвушу Касьцюшку ды многім іншым выбітным беларускім асобам марыць убачыць у цэнтры сталіцы галоўны твор свайго жыцьця — скульптурную кампазыцыю, якая адлюструе шлях народа да сваёй незалежнасьці.
Алесь Шатэрнік — асоба са шматгранным талентам, зазначае старшыня мастакоўскай суполкі «Пагоня» Алесь Марачкін.
Мой сябра Алесь Шатэрнік — чалавек унівэрсальны. Яму падуладная ня толькі скульптура, але і жывапіс. Гэтыя творы даволі цікавыя і маюць у гледача посьпех, таму што гэта такі нэаімпрэсіянізм. Ну, а
Намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Сяржук Цімохаў дадае:
«Алесь Шатэрнік — гэта найперш надзвычай цікавая асоба, вельмі высокага ўзроўню мастак і скульптар, які заўсёды можа адгукнуцца на нейкую прапанову, якая датычыць нашай гістарычнай спадчыны, нашай гісторыі. Самыя найлепшыя ўражаньні ад гэтай асобы і самыя шчырыя віншаваньні».
Мастацтвазнаўца Тацяна Гаранская падкрэсьлівае глыбінную нацыянальную адметнасьць творчасьці Алеся Шатэрніка.
«Ён адзін зь нямногіх беларускіх творцаў, якія на працягу свайго жыцьця ніколі і ніяк ня здраджвалі беларускасьці. Ён ня проста ствараў вобразы беларускіх выдатных асобаў, гістарычных і сучасных дзеячаў культуры, а ён заўжды кожным сваім вобразам гарэў, калі ствараў яго. Таму яго творы заўжды кранаюць сэрца, кранаюць душу. Ён першы стварыў манумэнтальны скульптурны вобраз Рагнеды, які меркавалася ўсталяваць у Заслаўі ў дні тысячагодзьдзя горада».
Помнік Рагнедзе, як і мэмарыяльныя шыльды для будынкаў, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка і дзе працавала першая навуковая ўстанова краіны — Інбелкульт, як і Звон Свабоды і шмат якія іншыя творы Алеся Шатэрніка, зробленыя ў першай палове
«Беларусі не хапае такога манумэнта пра нашу незалежнасьць».
Рэд. Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў гэтаму дужаму, магутнаму чалавеку. Многая лета!
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары