Грамадства22

«Вадзілі ў душ – кожнаму выдалі аж па тазіку гарачай вады!»

Хадзіў да стаматоляга, бо кавалак зубу адкалоўся (во закармілі перадачамі). Дык там на дзьвярах такі надпіс вісіць: «СТОМАТОЛОГ. Вырывание зубов».

Хадзіў да стаматоляга, бо кавалак зубу адкалоўся (во закармілі перадачамі). Дык там на дзьвярах такі надпіс вісіць: «СТОМАТОЛОГ. Вырывание зубов». Да такого нават Ільф і Пятроў ня здолелі дадумацца! Ну, зубы я там лячыць ня стаў.

Умовы ўтрыманьня тут такія: 16 шконак (8 двайных нараў) і недзе па 23 нас тут звычайна знаходзіцца. Самая вялікая праблема тут – недахоп паветра, бо тут на кратах стаяць «рэсьнічкі» (жалезныя жалюзі, якія ня рухаюцца, безумоўна, і празь іх можна глядзець толькі наверх, і тое ў вузкую шчылінку). Неяк, пасьля візыту АБСЭ, іх паздымалі, а праз палову году ізноў вывесілі. Так што ў камэры 36 мэтраў квадратных (я падлічыў ужо дакладней) сядзіць 23 чалавекі, а вакно мэтар на мэтар і тое ўсё жалезам абваранае.

Атаварка раз на два тыдні, і то там можна замаўляць ня болей, чым па дзьве штукі кожнага віду. Напрыклад, там масла два пачкі ці цукру. А толку тут ад іх – за адзін прысест.

Кормяць раніцой шлёмкаю якой пярловачкі, абед – суп і таксама каша якая-небудзь, вячэра – ізноў каша. Самая казырная страва – капуста з вадою, каторую ніхто ня есьць, дык адміністрацыя вядром гэтай капусты ўвесь цэнтрал можа накарміць. Я дык раніцою ўжываю гарбатку, потым у гадзінак 10 ем кашку, а там як атрымліваецца. У абед можна якога супца махануць з цыбулькаю і кавалкам кілбасы, а ўвечары што-небудзь салодзенькае з гарбаткаю. Карацей, я тут не галадаю, усё добра.

А так навінаў тут асаблівых у мяне няма. Вадзілі ў душ – кожнаму выдалі аж па тазіку гарачай вады! А яшчэ прыносяць газэты (БР, БГ, Звязда, Камса), шкада, што НН выкрэсьлілі з каталёгаў.

За мяне не хвалюйцеся – усё добра. Ежы хапае, кнігаў таксама, газэты прыходзяць – эх! Жыцьцё ідзе!

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку2

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні49

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару8

Усіх супрацоўнікаў Mak.by пераабуюць у лідскія кеды15

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны адказала Ані Лорак на абвінавачванні ў цкаванні і паказала сярэдні палец3

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай14

Мінчук распыліў балончык у бок дзяўчат, што спявалі расійскі хіт «Матушка-зямля»27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку2

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць