Улада

Тэзісы перадвыбарнай праграмы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі

Перадвыбарная праграма кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі апублікавана 3 снежня ў рэспубліканскіх газетах, у прыватнасці ў «Советской Белоруссии».

«Дзеля таго, каб надзеі кожнага на лепшае жыццё, добры дом, моцную сям’ю, дабрабыт дзяцей сталі рэальнасцю, я гадамі распрацоўваў гэтую праграму, вывучаў айчынны і сусветны вопыт», — заяўляе Цярэшчанка.

За 16 гадоў з часу абрання прэзідэнта цэны на прадукты з улікам грашовых дэнамінацый узраслі ў тысячы разоў. Зарплаты, пенсіі, стыпендыі, дапамогі адстаюць ад росту цэн. І кожны разумее, што пасля выбараў рост цэн пойдзе яшчэ хутчэй, сцвярджае Цярэшчанка. На яго думку, гэта вынік памылак у грашова-крэдытнай палітыцы краіны.

«Грубая памылка і ў падатковай сістэме.

Ва ўрадзе не разумеюць, што галоўны прынцып падатковай сістэмы канкурэнтаў — спачатку не перашкаджаць вытворцы выпусціць і прадаць прадукцыю,

а ўжо потым — узяць падаткі з прыбытку. У Беларусі падаткі ўключаюць у цану прадукцыі як затраты і надбаўкі да іх», — заяўляе Цярэшчанка.

Як гаворыцца ў праграме, сёння ўлада бачыць ратаванне ў прыцягненні замежнага капіталу. «Гэта стратэгія адсталых дзяржаў, навязаная міжнародным капіталам, які размяшчае экалагічна небяспечныя вытворчасці на чужых тэрыторыях. На такіх тэрыторыях народу адводзіцца роля толькі рабсілы і канкурэнта мігрантам у краіну. Калі Беларусь пойдзе па гэтым шляху, мы атрымаем міжрэлігійныя і этнічныя праблемы, якія зараз трасуць краіны Еўропы, ЗША і ўвесь свет», — заяўляе Цярэшчанка.

Ён прапаноўвае забяспечыць незалежнасць краіны ад замежнай валюты. «Забяспечым нашы грошы нацыянальным набыткам. Увядзем рубель свабодна канверсоўным з пачатковым курсам 3 рублі за 1 долар. Адначасова з гэтым усе эканамічна абгрунтаваныя праекты нацыянальных прадпрыемстваў атрымаюць права на дзяржаўныя інвестыцыі за кошт продажу сваіх акцый дзяржаве. Акцыі прадпрыемстваў (а не віртуальная валюта замежных дзяржаў і не золата, якое амярцвляе) будуць забеспячэннем нацыянальных грошай. Акцыі эфектыўных прадпрыемстваў — гэта актывы, лепшыя за золата!» — мяркуе Цярэшчанка.

«Кіраваць прадпрыемствамі ў краіне будзе не прэзідэнт, а кампетэнтныя спецыялісты і дырэктары прадпрыемстваў, падкантрольныя сваім упраўленням, працоўным калектывам і заканадаўству.
Акцыі будуць прадавацца работнікам, банкам, грамадзянам, а таксама іншаземцам, але за нашу валюту», — заяўляе кандыдат.

За кошт эканамічнага росту Цярэшчанка абяцае забяспечыць вырашэнне задач у сацыяльнай сферы. «Дадаткова павысім выплаты адзінокім маці, шматдзетным, малазабяспечаным, інвалідам. Палепшым сістэму адрасных датацый сем’ям з нізкімі даходамі. Для моладзі — бясплатная першая вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя. Іншагароднім студэнтам — інтэрнат або кампенсацыю паловы расходаў на арэнду пакоя. Кожнаму студэнту вочнай формы навучання — стыпендыю з улікам паспяховасці. Льготны праезд у транспарце. Льготны крэдыт для студэнтаў, якія стварылі сям’ю. Адменім плату за праезд дзецям і школьнікам у гарадскім транспарце», — абяцае Цярэшчанка.

Ён гарантуе стварэнне ў краіне эфектыўнай сістэмы правапрымянення і незалежнай судовай сістэмы, пракурорскага нагляду і дзяржкантролю. Генеральнага пракурора і суддзяў усіх узроўняў будзе прызначаць парламент, а не прэзідэнт.

«У міжнароднай палітыцы Беларусь будзе кіравацца мудрым прынцыпам «больш дакладны лік — мацнейшая дружба» і лозунгам «За моцную, стабільную і квітнеючую Беларусь у саюзе з братняй Расіяй, Украінай — сёння, заўтра і на вякі!» — заяўляе Цярэшчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць