Грамадства55

Суд не задаволіў зыск часопіса «ARCHE» да Міністэрства інфармацыі

Судовая справа па зыску рэдакцыі часопіса «ARCHE. Пачатак» да Міністэрства інфармацыі скончылася сёння не на карысць выдання. Суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда М. Мадудзін абвясціў рашэнне – не задавольваць патрабаванняў рэдакцыі.

Судовая справа па зыску рэдакцыі часопіса «ARCHE. Пачатак» да Міністэрства інфармацыі скончылася сёння не на карысць выдання. Суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда М. Мадудзін абвясціў рашэнне – не задавольваць патрабаванняў рэдакцыі.

«Паколькі была абвешчана толькі рэзулятыўная частка, складана сказаць, чаму суд прыняў такое рашэнне,» - паведаміла прэс-службе БАЖ адвакат з боку часопіса Анжэла Райтнер.

«Перад гэтым адбыліся спрэчкі бакоў. Мы даводзілі, што ў заканадаўстве не існуе нормы змянення тэматыкі. Да справы было прыкладзена заключэнне экспертызы доктара філалагічных навук М. Тычыны, дзе сцвярджаецца, што часопіс не змяняў сваёй тэматыкі. Таксама падкрэслівалася, што інфармаванне рэгіструючага органа аб змяненні тэматыкі – прэрагатыва заснавальніка, а не рэдакцыі. Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі сцвярджалі, што заканадаўства недасканалае і часам ідзе ў разрэз з практыкай. Але нельга дазволіць, каб выданне самавольна змяняла тэматыку, маўляў, гэта створыць дрэнны прэцэдэнт,» -- распавяла А. Райтнер.

Галоўны рэдактар часопіса «ARCHE» Валеры Булгакаў выказаў сваё ўражанне: «Наша адвакат паўтарыла свае аргументы, што рэдакцыя не здзяйсняла правапарушэння. Апрача таго заключэнне экспертызы Нацыянальнай кніжнай палаты не вытрымлівае ніякай крытыкі. Прадстаўнікі Мінінфармацыі сцвярджалі, што друкаваныя СМІ акрамя Закона аб друку павінны прытрымлівацца таксама і заканадаўства аб выдавецкай дзейнасці, паколькі пасведчанне аб рэгістрацыі – гэта яшчэ ліцэнзія на выдавецтва друкаванай прадукцыі. Увогуле іх выступленне было вельмі кароткім, дзесьці хвілін пяць. У той час наша адвакат змястоўна адстойвала пазіцыю хвілін дваццаць. Суд прыняў рашэнне таксама вельмі хутка.»

Алесь Анціпенка, філосаф, кіраўнік «Беларускага Калегіюму» так пракаментаваў вынік судовай справы: «Гэта азначае, што «ARCHE» страчвае мажлівасць распаўсюджвацца праз падпіску. Таксама гэта яшчэ адзін крок уладаў да татальнага выдалення недзяржаўных медыяў з публічнай прасторы.»

Выказаў сваё меркаванне Валянцін Акудовіч, філосаф, адзін з аўтараў часопісу: « На мой погляд, справа з «ARCHE» вырашана. Часопісу не дадуць акрыяць пасля гэтай «спланаванай акцыі» – адлучэння ад чытача на тры месяцы. Хутчэй, дзесьці «наверсе» вырашылі: «Пагулялі хлопцы ў часопіс і лібералізм – хопіць, час зачыняць». Зараз улада навучылася рабіць гэта без вэрхалу, паступова: спачатку выкінулі з шапікаў, потым з кнігарняў, зараз прыпынілі на тры месяцы. На гэтым не скончыцца – наша ўлада, як бульдог, калі ўчэпіцца – не адпусціць. Тое, што рэдакцыя падавала пазоў, правільна. Зараз яны могуць сказаць і сабе, і чытачам: «Мы зрабілі ўсё, што маглі, але ніякая праўда не дапамагла». Я б вельмі хацеў памыліцца ў сваім меркаванні і праз тыя тры месяцы трымаць у руках наступны нумар «ARCHE». Але нават, калі такое здарыцца, то ненадоўга, бо «ARCHE» не можа змяніцца і пачаць абыходзіць вострыя пытанні, а ўлада паказала, што не намерана больш гэта трываць. Не бачу хэпі-энду.»

Нагадаем, 19 верасня загадам міністра інфармацыі быў прыпынены на тры месяцы выхад часопіса «ARCHE». Мінінфармацыі сцвярджае, што, надрукаваўшы артыкулы грамадска-палітычнага характару, часопіс змяніў тэматыку і не паведаміў аб гэтым своечасова для ўнясення адпаведнага змянення ў рэгістрацыйнае пасведчанне. Рэдакцыя часопіса «ARCHE» звярнулася ў суд з патрабаваннем да Мінінфармацыі адмяніць гэтыя папярэджанне і загад. Калектыў часопіса ў сваёй зыскавай заяве спасылаўся на Закон аб друку, дзе вызначана, што падчас рэгістрацыі выдання ўказваецца прыкладная, а не дакладная тэматыка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа15

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

Байцы расійскага «Афрыканскага корпуса» выкрадаюць, гвалцяць і забіваюць мірных жыхароў у Малі13

Літва можа забараніць аўтобуснае злучэнне з Беларуссю45

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа15

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць