Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Ці пойдзем шляхам Новай Зэляндыі?

Нафтагазавы канфлікт: тактычныя перамогі Беларусі ёсьць яе стратэгічнымі паразамі. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Зразумела, што $17 мільярдаў — імпульсіўна вызначаны Лукашэнкам новы кошт "Белтрансгазу" — гэта ня лічба, не калькуляцыя, не эканоміка ўвогуле. Гэта — палітычны выклік. Выкручваеце рукі? Ну дык ражна вам!

Эканаміст Яраслаў Раманчук перакананы, што ў Менску ніколі і не зьбіраліся прадаваць газатранспартную сыстэму. А ўсе гэтыя гульні (і не толькі вакол "трубы") — "проста геніяльная схема манэтызацыі абяцаньняў".

Але ж вядома, што любы збан толькі да пары носіць ваду (нафту, крэдыты, газавыя прэфэрэнцыі — патрэбнае падкрэсьліць). Масква закусіла губу. І цісьне, патрабуючы рынкавых прынцыпаў.

І вось тут вымалёўваецца пікантная рэч. Штаты нарэшце далі Расеі зялёную вуліцу ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Імаверна, дзякуючы нейкім закулісным саступкам Крамля, напрыклад у іранскім пытаньні. І гэта таксама мінус для Менску, які абвесьціў Іран адным з апірышчаў у далёкім замежжы.

Галоўная ж непрыемнасьць палягае ў тым, што заўтра ў дачыненьнях з Крамлём ужо надта не памахаеш ні штандарам славянскага братэрства, ні мечам антыімпэрскай рыторыкі. Расея будзе матываваць свае жорсткія рынкавыя падыходы менавіта патрабаваньнямі СГА. І ў Менску яшчэ пакусаюць локці, што не пасьпелі ўскочыць у цягнік. Тым болей што там неўзабаве апынецца і Ўкраіна.

Экспэрты адзначаюць: тактычна беларускі бок даволі ўмела адстойвае свае пазыцыі ў торгу з расейскім кіраўніцтвам. Але чым далей, тым болей відно, што рэжым прайграе стратэгічна. Ізаляцыянісцкі курс цярпіць паразу.

Ва ўсякім разе, лібэральныя эканамісты прадракаюць, што лёд кранецца. Пакрысе давядзецца здымаць пратэкцыянісцкія бар'еры ў гандлі дый увогуле адчыняцца сьвету. Так што ўрэшце, як афарыстычна выказаўся Леанід Злотнікаў, "эканоміка пераможа харызму".

Ну а пакуль што з крыніцаў ва ўрадзе даходзяць зьвесткі, што там ужо чухаюць патыліцу над перавёрсткай бюджэту-2007. Найхутчэй што газ будзе каштаваць прыблізна як для Ўкраіны, то бок блізу $130. Але асабліва балючай можа стацца страта звышпрыбыткаў ад экспарту нафтапрадуктаў. Плюс — звужэньне расейскага рынку для нашых тавараў. Карацей, той самы "патройны удар Масквы", які прагназаваў Яраслаў Раманчук.

Некалі падобны шок перажыла Новая Зэляндыя, калі перад яе прадуктамі раптам стуліўся бяздонны рынак Брытаніі, што пайшла ў Эўразьвяз. Новазэлянцы здолелі адаптавацца менавіта праз адмову ад пратэкцыянізму, лібэралізацыю эканомікі. Але ж там не было такой жорсткай палітычнай сыстэмы і амаль цалкам дзяржаўнай гаспадаркі!

Звыш усяго, Масква не стане перагінаць кій, заўважае палітоляг Андрэй Фёдараў. "Будуць пакрысе павялічваць ціск, — кажа ён, — але не настолькі, каб ствараць тут глебу для масавых хваляваньняў". Рэвалюцыі пад бокам Расеі не патрэбны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць