Усяго патроху1010

Амерыканцы хочуць прыцягнуць БТ да адказнасці за выкарыстанне ў фільме пра Плошчу музыкі Джэймса Хорнера

Амерыканскія праваўладальнікі зацікавіліся фактам парушэння аўтарскіх правоў стваральнікамі фільма «Плошча. Жалезам па шкле».

Практычна на працягу ўсяго фільма, які ўпершыню выйшаў у эфір 9 студзеня, гучыць музычная падкладка, закліканая падкрэсліваць слова за кадрам і візуальны шэраг.

— У мяне ёсць хобі складаць музыку, таму вуха пастаянна чапляецца за нейкія мелодыі, — расказаў «Салідарнасці» карэспандэнт Рускай службы навін у Беларусі, блогер Уладзімір Чудзянцоў. — З дапамогай сяброў атрымалася ідэнтыфікаваць музыку, што настойліва гучала ледзь не ў палове фільма «Плошча. Жалезам па шкле».

Выявілася, што гэта саўндтрэк знакамітага амерыканскага кампазітара Джэймса Хорнера да фільма «Каманда», знятага кінастудыяй «20th Century Fox» з Арнольдам Шварцэнэгерам у галоўнай ролі.

Кампазітар Джэймс Хорнер вядомы тым, што напісаў музыку да вялікай колькасці фільмаў, сярод якіх такія знакамітыя стужкі, як «Тытанік» і «Аватар».

Акрамя таго, агульнымі намаганнямі блогераў атрымалася ідэнтыфікаваць і іншыя трэкі, якія прагучалі ў фільме. Сярод іх — музычнае суправаджэнне да такіх вядомых карцін, як «Ад заходу да світання», «Рэквіем па мары» і нават саўндтрэк кампутарнай гульні «Макс Пайн».

Як змаглі пераканацца шматлікія гледачы, у якіх хапіла сілаў дагледзець БТшную агітку да канца, ні ў тытрах, ні дзе-небудзь у фільме спасылкі на праваўладальніка, гэтак жа як і на мелодыі, зроблена не было.

— Гэта нядзіўна, бо па законе аб аўтарскіх правах за любую мелодыю трэба плаціць праваўладальніку, — адзначыў Уладзімір Чудзянцоў. — Нават рынгтоны прыносяць прыбытак аўтарам арыгінальных кампазіцый.

Праз сяброў журналіст звярнуўся да юрыстаў і агентаў Джэймса Хорнера, кінакампаніі «20th Century Fox» і студыі «Lions Gate», якой належаць правы на фільм «Рэквіем па мары».

— На 14 студзеня вядома, што адвакаты праваўладальніка зацікавіліся фактам парушэння аўтарскага права і незаконнага выкарыстання і рэдагавання музыкі, — адзначыў Уладзімір Чудзянцоў. — Цяпер рыхтуюцца дакументы. Магчыма, амерыканскія адвакаты не выставяць наўпростыя позвы Першаму нацыянальнаму каналу, даручыўшы разгляд фірмам, якія аказваюць юрыдычныя паслугі. Магчыма нават беларускім.

Што такія парушэнні аўтарскіх правоў могуць пацягнуць для Першага Нацыянальнага канала?

Кажучы юрыдычнай мовай, было дапушчана несанкцыянаванае рэдагаванне аб’екта аўтарскага права, яго камерцыйнае выкарыстанне і перадача ў эфір.

«Салідарнасць» звярнулася па кансультацыю да кіраўніка юрыдычнай службы Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйлы.

— У цывілізаваных краінах позвы і разгляды па пытаннях парушэння аўтарскіх правоў — нармальная практыка. У Беларусі, на жаль, не. Хоць, безумоўна, такія позвы магчымыя. Нашы чыноўнікі, асабліва са сферы ідэалогіі, парушаюць усе мажлівыя законы права і маралі. З імі цяжка судзіцца, таму што нашы суды будуць на баку гэтых чыноўнікаў, — адзначыў Гары Паганяйла. — Што да зваротаў міжнародных судовых інстанцый, то тут я бачу магчымасць адстойвання аўтарскіх правоў і кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Акрамя таго,

не варта забываць пра існыя пагадненні, у адпаведнасці з якімі ў дачыненні да арганізацыяў, якія парушылі аўтарскія правы, можна ўжыць разнастайныя санкцыі.
У выніку іх рэпутацыя будзе падмочаная, і яны панясуць фінансавыя і іміджавыя страты.

P. S. Як заўсёды, блогеры не засталіся ўбаку і прысвяцілі новы дэматыватар дырэктару Першага Нацыянальнага канала Генадзю Давыдзьку, які, магчыма, выканаў у фільме «Плошча. Жалезам па шкле» ролю «голасу за кадрам».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя15

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць