Меркаванні1717

Раскол у наменклатуры: Мусіенка вінаваціць урад у падрыхтоўцы круцельскай прыватызацыі

План, які плануецца зацвердзіць сумеснай пастановай урада і Нацбанка, прадугледжвае магчымасць выкупу акцый «з мэтай наступнай іх перадачы мэнэджменту прадпрыемства».

Урад рыхтуе прававое поле для наменклатурнай прыватызацыі, заявіў кіраўнік лукашэнкаўскага Аналітычнага цэнтра «ECOOM» Сяргей Мусіенка ў інтэрв’ю агенцтву Інтэрфакс.

План, які плануецца зацвердзіць сумеснай пастановай урада і Нацбанка, прадугледжвае магчымасць прыняцця агульным сходам акцыянераў рашэння пра выкуп акцый уласнай эмісіі за кошт чыстага прыбытку «з мэтай наступнай іх перадачы мэнэджменту прадпрыемства». Іншымі словамі,

дырэктары змогуць стаць фактычнымі ўладальнікамі прадпрыемстваў.
Акрамя таго, у адпаведнасці з праектам, прапануецца магчымасць «накіравання часткі чыстага прыбытку дзяржаўных і напаўдзяржаўных арганізацый на набыццё акцый, якія належаць Рэспубліцы Беларусь па намінальным кошце». Далей гэтыя акцыі будуць размеркаваныя ў залежнасці ад «унёску ў развіццё прадпрыемства».

Каментуючы наступствы прыняцця гэтых нормаў, кіраўнік аналітычнага цэнтра «ЕСООМ» Сяргей Мусіенка заявіў, што «такія ініцыятывы адлюстроўваюць думкі людзей, якія існуючы стан рэчаў лічаць прыкрым непаразуменнем. Яны хочуць паўтарыць прыватызацыйныя працэсы, якія адбыліся ў суседніх краінах». «Ніхто ніколі не адмаўляў, што ў значнай часткі ўлады ёсць вострае жаданне правесці наменклатурную прыватызацыю.

Для беларускага народа гэта нецікава, а для службоўцаў — гэты даўно жаданы сродак перадзелу дзяржуласнасці», — расхадзіўся Мусіенка.
Па яго меркаванні, «трэба звярнуць пільную ўвагу на гэтыя прапановы і спыніць іх на ўзроўні дзяржаўных органаў».

Прапанова пра ўключэнне ў план нормаў пра магчымасць перадачы топ-мэнэджарам дзяржпрадпрыемстваў долі ўласнасці было пралабіравана Рэспубліканскай асацыяцыяй прадпрыемстваў прамысловасці (БелАПП), у якую ўваходзяць больш за 200 найбольш ліквідных беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

У адпаведнасці з дзейным з красавіка 2006 году ўказам N277, магчымасць набыцця акцыянерным грамадствам акцый уласнай эмісіі цвёрда абмежавана. Па рашэнні агульнага сходу акцыянераў акцыі ўласнага выпуску могуць быць набыты толькі для наступнага продажу або бязвыплатнай перадачы дзяржаве; наступнага прапарцыйнага размеркавання сярод акцыянераў; наступнага продажу інвестару на ўмовах, прадугледжаных бізнэс-планам эмітэнта; анулявання.

Мусіенка — чалавек блізкі да Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Ён не раз выказваў меркаванні, якія супадалі з пазіцыямі кіраўніцтва Адміністрацыі й Рады бяспекі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць