Свет99

Так паміраюць дыктатары

У нядзелю памёр былы чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт. Тысячы чылійцаў выйшлі на вуліцы Сант'яга, каб сьвяткаваць ягоную сьмерць. Тых, хто смуткуе, у некалькі разоў меней.

Былы чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт памёр у ваенным шпіталі ў нядзелю а 19.15 па менскім часе. 25 лістапада ён сьвяткаваў свой 91 дзень народзінаў і менавіта тады заявіў, што ўскладае ўсю адказнасьць на сябе за рэпрэсіі 1970-х. Тыдзень таму Піначэт перажыў абшырны інфаркт.

Аўгуста Піначэт (Pinochet) у канцы жніўня 1973 г. быў прызначаны прэзыдэнтам Чылі Сальвадорэ Альендэ галоўнакамандуючым узброеных сіл, а ўжо 11 верасьня 1973 г. зьдзейсьніў дзяржаўны пераварот. Падчас верасьнёўскіх падзей у Чылі загінулі 200 чалавек, у тым ліку і С. Альендэ, а за час дыктатуры эксадроны сьмерці зьнішчылі 3197 чалавек, каля 2 тыс. зьніклі бязь вестак. Такая была цана за пераадоленьне крызысу і падвышэньне дабрабыту насельніцтва.

Некалькі гадоў таму Піначэт - а ён кіраваў краінай да 1990 г. -- быў арыштаваны ў Эўропе, аднак дабіцца ягонай экстрадыцыі не ўдалося. Былы дыктатар быў вызвалены. Тым ня менш па вяртаньні ў Чылі яго чакалі каля 300 пазоваў у суд у справе парушэньня правоў чалавека. А ў 2004 г. ад яго адвярнуліся і многія прыхільнікі, даведаўшыся, што Піначэт прысабечыў 27 млн даляраў, разьмясьціўшы ў замежных банках.

Да канца жыцьця Аўгуста Піначэт быў упэўнены, што рабіў усё на карысьць Чылі і дзеля падвышэньня дабрабыту суайчыньнікаў.

Даведаўшыся пра сьмерць дыктатара, тысячы чылійцаў высыпалі на вуліцы Чылі, каб сьвяткаваць ягоны сыход. На вуліцах і плошчах весяляцца і п'юць шампанскае. Тых, хто смуткуе, у некалькі разоў меней.

Чылійскія ўлады прынялі рашэньне не хаваць экс-дыктатара з усімі прэзыдэнцкімі ўшанаваньнямі. Яго пахаваюць як ваеннага, кіраўніка чылійскай арміі.

Каментары9

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць