Улада4949

Фядута пра СІЗА: ніякіх асаблівых умоваў не стваралі, але і катаванняў не было

— Стаяў я на той расцяжцы, але не дзве гадзіны, як казаў Міхалевіч, а не больш за тры-чатыры хвіліны. Мне стала дрэнна, я пачаў губляць прытомнасць. .

У следчым ізалятары КДБ да мяне ставіліся як і да астатніх сукамернікаў — ніякіх асаблівых умоваў не стваралі, але і катаванняў не было, — сцвярджае Аляксандр Фядута.

— Стаяў я на той расцяжцы [пра якую расказваў Міхалевіч -- НН], але не дзве гадзіны, як казаў Міхалевіч, а не больш за тры-чатыры хвіліны, сказаў А. Фядута ў інтэрв'ю Радыё Рацыя.

Мне стала дрэнна, я пачаў страчваць прытомнасць.

«Фядута, вам дрэнна?» пытаюцца,

я сапраўды не чуў, што мне кажуць. Мне падалі столік і пасадзілі на яго, калі ўбачылі, што мне дрэнна. І не таму, што я такі добры — для іх я такі ж абвінавачаны як і ўсе астатнія. Ніякіх асаблівых умоў для мяне не стваралі, але і ніякага катавання не было.

Свой стан здароўя пасля следчага ізалятара Аляксандр Фядута ацэньваць не стаў. Сказаў, што не ведае і стан гэты ацэняць дактары. Аляксандр Фядута моцна схуднеў і фізічна аслабеў — нават сумкі ў хату дапамаглі занесці супрацоўнікі КДБ, якія вывезлі яго з ізалятара.

Падзеі 19 снежня сталіся стрэсам як для улады, так і для апазіцыі, пасля якога ўсім стала зразумела, што сітуацыю ў краіне трэба мяняць,
 — лічыць Аляксандр Фядута.

— Усе разумеюць, што больш так існаваць нельга. Можна казаць пра тое, што апазіцыя дрэнная, прадажная, што Захад яе падтрымлівае, альбо Расія падтрымлівае, альбо ніхто не падтрымлівае. Але 30 тысяч асобаў, якія прайшлі вось гэты шлях — ад Кастрычніцкай плошчы да Плошчы Незалежнасці і я спадзяюся на тое,

што ва ўлады хопіць розуму і хопіць моцы пераступіць праз уласныя амбіцыі,
праз жаданне, як кажуць, зашчаміць усім пальцы, і зрабіць пэўныя высновы наконт таго, што з апазіцыяй усё-такі трэба размаўляць.

***

Вечарам 8 красавіка з турмы КДБ выйшаў палітэхнолаг Аляксандр Фядута. Ён быў цэнтральнай фігурай кампаніі «Гавары праўду».

Яго арыштавалі ў ноч 20 снежня, хоць ён нават не быў на Плошчы, а сядзеў у штабе Някляева. Тры з паловай месяцы Фядуту, не самага здаровага чалавека, утрымлівалі ў СІЗА КДБ. Цяпер яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Звярнула ўвагу, што Фядута выйшаў на свабоду апошнім з лідараў кампаніі «Гавары праўду».

Жонка палітвязня Марына кажа, што Аляксандр пахудзеў на 15 кілаграмаў, а таксама адгадаваў вусы. Фядута папрасіў два дні часу, каб ачомацца. Потым ён адкажа на ўсе пытанні.

Нядаўна Фядуце было змененае абвінавачванне. З масавых беспарадкаў яго перакваліфікавалі ў дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

«У адпаведнасці з вынікамі праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, у сувязі з устанаўленнем асноўных акалічнасцяў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў, ролі кожнага з абвінавачваных і іх лініі паводзінаў следствам па ўзгадненні з органамі пракуратуры прынята рашэнне аб змяненні меры стрымання ў дачыненні да Фядуты А.І. з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце МУС.

Марына Фядута расказвае: «Патэлефанавалі прыкладна, а 20-й гадзіне, сказалі нікуды не сыходзіць. Прыехаў стомлены, змарнелы. Турма не курорт. Самае выдатнае — гэта яго вусы, якія ён адпусціў у СІЗА. Ён мне пра гэта пісаў. Рэчы закінулі на балкон. Цяпер ён у ванным пакоі, папрасіў усіх пакуль яго не турбаваць», — сказала жонка.

Фядута быў затрыманы раніцай 20 снежня і дастаўлены ў СІЗА КДБ. Спачатку ён абвінавачваўся па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня (да 15 гадоў пазбаўлення волі). 30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад’явіла Фядуту і шэрагу іншых фігурантаў абвінавачанне на падставе артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх; максімальнае пакаранне — тры гады пазбаўлення волі).

У паведамленні МУС аб змяненні Фядуце меры стрымання таксама гаворыцца:

«Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама Фядуту А.І., а таксама Марцалеву С.У., Севярынцу П.К., Халіп І.У., Бандарэнку Д.Я., Някляеву У.П., Вазняку С.У., Дзмітрыеву А.У., Рымашэўскаму В.А. і Палажанцы А.У. было прад’яўлена абвінавачанне на падставе ч. 1 арт. 342 КК у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і актыўным удзеле ў іх.

Падчас папярэдняга следства дзеянням усіх асоб, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці, давалася індывідуальная прававая ацэнка на аснове строгага выканання прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці. Пры гэтым следства лічыць устаноўленым факт папярэдняй дамоўленасці толькі паміж асобнымі арганізатарамі згаданых падзей.

Следствам прадстаўлены дакладныя доказы для вызначэння вінаватасці А.Саннікава, М.Статкевіча і Д.Уса ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

У той жа час удзел шэрагу прыцягнутых да крымінальнай адказнасці асоб, як было ўстаноўлена расследаваннем, абмежаваўся арганізацыяй несанкцыянаванага мітынгу і шэсця. У выніку была парушана праца транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, зыходзячы з чаго іх дзеянні ў строгай адпаведнасці з законам кваліфікаваны на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сцвярджэнні пра наяўнасць непаслядоўнасці ў прававой ацэнцы дзеянняў асобных абвінавачваных не адпавядаюць рэчаіснасці, носяць некарэктны юрыдычны характар і ставяць мэтай скампраметаваць вынікі папярэдняга расследавання і аказаць незаконны націск на суд пры разглядзе гэтых спраў».

У турме Аляксандр Фядута працягваў працаваць як навуковец: ён выдатны даследчык культуры ХІХ стагоддзя. Ён дасылаў жонцы прачулыя лісты з вершамі і малюнкамі.

Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, лідар «Гавары праўду», знаходзіцца пад хатнім арыштам і ніякіх палітычных заяваў ад часу пераводу з турмы дамоў не рабіў.

БелаПАН

Каментары49

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея2

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць