Меркаванні2222

Каму выгадная «цукровая паніка»?

Найбольш — уладзе, каб адцягнуць людзей ад валютнага крызісу. Мяркуе Яўген Васількоў.

Найбольш — уладзе, каб адцягнуць людзей ад валютнага крызісу.

Набегі беларусаў на крамы, якія працягваюцца ўжо тыдзень, выглядаюць ідэальна зрэжысіраванай акцыяй. Паставіць усю краіну ў чаргу не так і проста, як выглядае на першы погляд. Для гэтага трэба альбо чыесьці бязглуздыя дзеянні (як у сітуацыі з валютай і Нацбанкам), альбо чыясьці творчая задумка. Але чыя? Хто найбольш удала скарыстаецца сітуацыяй з цукровай панікай?

1. Улада

Насельніцтва, якое яшчэ тыдзень таму стаяла ў агульнай чарзе пад дзвярыма абменнікаў, яшчэ не нагадвала азлобленую крытычную масу, але псавала карцінку бесклапотнай Беларусі. Цяпер ад тых, хто палюе на валюту, аддзяліліся людзі, што штурмуюць крамы і гіпермаркеты ў пошуках цукру ды алею.

Што абмяркоўваецца ў грамадстве? Ужо не дэвальвацыя і нават не адсутнасць даляраў. Новае пытанне тыдня — дзе знайсці цукар? Прычым няважна, ці патрэбны насамрэч людзям той цукар.

Варта нагадаць, што паніка не абрынулася адразу на ўсю краіну. Дайшоўшы да Мінска ў канцы гэтага тыдня, «цукровая паніка» спачатку прабеглася па рэгіёнах. Яшчэ ў апошніх днях сакавіка «трывожныя» сігналы прыходзілі з Гродзеншчыны. Прадавачкі ў крамах пераказвалі пакупнікам пачутыя недзе аператыўныя дадзеныя: заўтра цукар будзе каштаваць 7 тысяч. Зрэшты, як і крупы. Гродзенцы змяталі ўсё з прылаўкаў, пакуль сталіца і усход краіны нават не здагадваліся пра «мяркуемае» падаражанне.

У сярэдзіне тыдня чуткі перацяклі на Брэстчыну, а цяпер дасягнулі і Міншчыны. Калі б у крамы ламанулася ўся краіна, эфект быў бы больш непрадказальным. А так — нібыта згодна з зацверджаным графікам.

2. Беларускія вытворцы

Кіраўнік «Белдзяржхарчпрама» Іван Данчанка заяўляе, што на складах ляжыць яшчэ 165 тысяч тон цукру. Яму варта даць веры. Гэта ў час крызіса чыноўнікі называлі такія лічбы з насцярогай, каб не выклікаць гнеў Лукашэнкі ці Сідорскага. Цяпер запасы цукру называюцца ледзь не з гонарам — паглядзіце, як мы загадзя паклапаціліся!

165 тысяч непрададзеных тон у сітуацыі, калі насельніцтва штогод скупляе каля 200 тысяч тон, гэта рэзерв, які дазволіць закласці любыя прылаўкі. Прычым паніка ў Заходняй Беларусі ўжо згасае. Сем’і закупіліся па 10–20 кілаграмаў цукру і крупаў, унеслі свой унёсак у разгрузку складаў. Маўр зрабіў сваю справу са шчырым пераканнем, што гэта ён падмануў цукровыя заводы і дзяржаву ў цэлым.

3. Крамы і гандлёвыя сеткі

Апошнія тыдні насельніцтва паспрабавала вытрымаць паўзу — усе наяўныя беларускія рублі былі па магчымасці пераведзеныя ў валюту і залатыя зліткі. Прадаўцы ў крамах не хавалі — тавараабарот рэзка зменшыўся.

Затое цяпер праблема вырашана, і з якім імпэтам! Зразумела, што не абышлося і без залішняга старання на месцах. Напрыклад, ад панядзелка закрываецца дробнааптовая секцыя аднаго з найбуйнейшых дыскаўнтэраў «Еўраопт». Тлумачэнне простае — з яго вынеслі ўсё. І калі ў дачыненні да імпартных тавараў гэта зразумела, то навошта скупляць прадукты, зробленыя ў Беларусі?

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць