Эканоміка11

Пуцін: 90% разлікаў з Беларуссю ажыццяўляецца ў расійскіх рублях

Прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што рубель паступова робіцца рэзервовай валютай на постсавецкай прасторы.

«На постсавецкай прасторы рубель умацоўваецца і робіцца нават рэзервовай валютай. Сёння нашыя ўкраінскія партнёры просяць, каб мы перайшлі да разлікаў у рублях за энерганосьбіты», — паведаміў Пуцін у парламенце, адказваючы на выступ лідараў фракцыі. Акрамя таго, паводле яго словаў, з Беларуссю ў безнаяўных разліках ужо 80–90% ажыццяўляецца ў рублях. «Вось вам і стварэнне фінансавага цэнтра ў Расіі», — сказаў Пуцін, нагадаўшы, што пра гэта казаў і прэзідэнт РФ.

Па словах прэм’ера, гэта «не эфемерныя планы». «Мы рухаемся ў гэтым напрамку і рэальна дамагаемся выніку», — сказаў кіраўнік урада.

Пуцін заявіў, што Расія ніколі не будзе для падтрымання сваёй эканомікі выкарыстоўваць «хуліганскія» метады друкаванага станка, якія выкарыстоўваюцца ў ЗША.

«Яны станок уключылі, дзяржаблігацыі скупляюць — а гэта наўпростае фінансаванне ўрада за кошт друкаванага станка — і раскідваюць на ўсю даляравую зону, гэта значыць, на ўвесь свет», — сказаў У. Пуцін у Дзярждуме, адказваючы на заўвагу дэпутатаў ад апазіцыі з нагоды поспехаў эканомікі ЗША.

Як адзначыў прэм’ер РФ, «у нас з вамі магчымасці так хуліганіць няма і не будзе найбліжэйшым часам». Пры гэтым У. Пуцін запэўніў, што Расія будзе ўмацоўваць нацыянальную валюту і зробіць яе рэзервовай «для нашага куста, для нашага рэгіёну».

У якасці доказу ўзмацнення пазіцыі рубля Пуцін прывёў просьбу ўкраінскіх партнёраў перайсці ў разліках за энерганосьбіты на рубель.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе9

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Варта зразумець адну простую рэч — ёсць час змагароў і ёсць час майстроў12

«З пяці варыянтаў тры кватэры здаваліся толькі грамадзянам Беларусі». Расіяне пераехалі ў Гомель пасля атакі УСУ на Бранск — што іх дзівіць?36

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці22

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок

Што за графітавыя бомбы, якімі ўкраінцы ўдарылі па «ДНР»5

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам1

У Беларусі распрацавалі калькулятар хуткасці старэння2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе9

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць