Усяго патроху44

У пятніцу пачалося габрэйскае сьвята Ханука

Пасьля заходу сонца запаліліся першыя ханукальныя сьвечкі. Сьвята Ханука будзе доўжыцца да 23 сьнежня.

Пасьля заходу сонца запаліліся першыя ханукальныя сьвечкі. Сьвята Ханука будзе доўжыцца да 23 сьнежня.

Гэтае сьвята публічнае. На плошчы запальваюць рытуальныя сьвяцільнікі – ханукіі. А ў дамах ханукіі ставяць так, каб сьвятло было відаць на вуліцы.

Сябры габрэйскай дабрачыннай арганізацыі «Хэсэд-Рахамім» будуць віншаваць людзей, якія з-за хваробы не выходзяць з дому. Сьвяточны канцэрт Ханукальнага фэсту адбудзецца ў нядзелю ў Доме вэтэранаў. Будуць выступаць найлепшыя творчыя калектывы габрэйскіх суполак.

У другім стагодзьдзі да нашай эры цар Сырыі Антыёх вырашыў гвалтоўна прымусіць габрэйскі народ адмовіцца ад сваёй веры і традыцый. Пад страхам сьмяротнага пакараньня забаранялася вывучаць Тору, сьвяткаваць суботу (Шабат) і весьці адлік дзён паводле габрэйскага календара.

Габрэі пачалі паўстаньне. Яго ўзначаліў сьвятар Матыц’ягу са сваімі пяцьцю сынамі. Адзін сын, Ягуда Макабі, быў асілкам. Усе войны, якія ён вёў цягам трох гадоў сталі называць «Макавейскімі». Нарэшце, 25 дня месяца Кіслеў (164 г.да Нараджэньня Хрыстовага) паўстанцы, атрымаўшы перамогу, падняліся на Храмавую гару. Але там знайшоўся толькі адзін кубак зь неапаганеным алеем для сьвяцільніка – гэтага алею магло хапіць толькі на адзін дзень. Адбыўся цуд – сьвяцільнік гарэў 8 дзён, столькі, колькі спатрэбілася, каб вырабіць новы алей. Сьвята Ханука – памяць тых падзеяў. У першы вечар вернікі запальваюць адну сьвечку, у другі – дзьве і г.д.

Ілюстрацыя corbis.com

Каментары4

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны14

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны14

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць