Эканоміка

Растуць продажы машын і абсталявання

У студзені-маі 2011 года запасы некаторых відаў машынабудаўнічай прадукцыі значна перавышалі аб’ёмы іх сярэднямесячнай вытворчасці.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, запасы падшыпнікаў качэння склалі 661 тыс. шт. (159,5% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці), кавальска-прэсавых машын — 28 шт. (218,8%), СВЧ-пячэй — 121,8 тыс. шт. (у 4,5 разу), кормаўборачных камбайнаў — 85 шт. (126,5%), зернеўборачных камбайнаў — 522 шт. (191,1%).

У студзені-маі 2011 года аб’ём вытворчасці машын і абсталявання ўзрос на 15,5% і склаў 8 трлн. 280,3 млрд. рублёў.

Па некаторых відах машынабудаўнічай прадукцыі адзначаны спад вытворчасці. На 8,5% менш выпушчана вежавых кранаў (54 шт.), на 75,3% — дрэваапрацоўчых станкоў (4.635 шт.), на 16,8% — кавальска-прэсавых машын (64 шт.).

Павялічылася вытворчасць трактароў — на 29% (26,1 тыс.), падшыпнікаў качэння — на 18,3% (2 млн. 72 тыс. шт.), ліфтоў — на 10,8% (3.255 шт.), пагрузчыкаў — у 1,5 разу (1.230 шт.), зернеўборачных камбайнаў — на 11,1% (1.366 шт.), металарэзных станкоў — на 17,6% (1.825 шт.), пральных машын — на 14,2% (127,1 тыс. шт.).

Белстат адзначае таксама рост продажу бытавой тэхнікі. У 2,1 разу было больш прададзена халадзільнікаў і маразільнікаў (113,6 тыс.), на 99,2% — пральных машын (90 тыс.), на 30,6% — тэлевізараў (101,9 тыс.).

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў125

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў125

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць