Грамадства4545

Не пасадзілі! Андрэю Пачобуту далі тры гады з адтэрміноўкай і выпусцілі ў зале суда

Пачобут: «Я не спадзяваўся на такі вырак».

14:35

Людзі скандуюць «Свабоду» і спяваюць «Сто лят».

Пачобут на волі

Андрэй выйшаў на ганак і трымае на руках сына Яраслава, якога ён не бачыў ад 6 красавіка. Аксана Пачобут плача.

Такім чынам Андрэй Пачобут атрымаў тры гады з адтэрміноўкай на два гады паводле артыкула «паклёп на прэзідэнта». Паводле артыкула «абраза» ён апраўданы.

Андрэй пракаментаваў сённяшні вырак.

Ён зазначыў, што не чакаў такога прысуда, а рыхтаваўся да турэмнага тэрміну. Нават сёння раніцай ён рыхтаваўся да горшага і нават ужо пачаў «задумвацца», дзе будзе адбываць тэрмін. «Чамусьці думалася пра Магілёўскую вобласць», — кажа Андрэй. «І толькі калі падчас зачытання прысуду прагучала слова «адтэрміноўка», я нарэшце асэнсаваў прысуд.

«Лічу, што вынесены прысуд - гэта вынік ціску на рэжым Лукашэнкі, вынік увядзення эканамічных санкцый у дачыненні да рэжыму. Я заўсёды быў прыхільнікам таго,

каб у дачыненні да дыктарскіх рэжымаў праводзіць цвёрдую палітыку, бо толькі цвёрдая пазіцыя дае вынік".

Пачобут перакананы, што сэнсам «такіх арыштаў і такіх крымінальных спраў з'яўляецца шантаж». «Безумоўна, гэта была нейкая спроба шантажу ў дачыненні да Польшчы. Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў мяне як інструмент ціску.

Я вельмі рады, што ніякіх саступак з гэтай нагоды Лукашэнка не атрымаў», — падкрэсліў журналіст.

Андрэй зазначыў, што не збіраецца пакідаць журналістыку,

будзе працягваць сваю дзейнасць, у тым ліку і грамадскую, але пакуль хоча адпачыць.
Прысуд абмяжоўвае яго ў перамяшчэннях, але лепей такі прысуд, чым турма, сказаў Андрэй.

«Катаванняў у турме не было», — сказаў ён. Таксама Андрэй пракаментаваў сённяшні інцыдэнт, калі ён, ідучы пад канвоем, упаў. Андрэй сказаў, што яму так заламалі рукі ў кайданках, што ён проста паваліўся.

Андрэй зазначыў, што ніякіх нататак-успамінаў у турме не вёў, бо баяўся, што могуць канфіскаваць. Але калі рэдакцыя «Газеты Выборчай» палічыць магчымым, сказаў ён, ён пастараецца падрабязна апісаць трохмесячны побыт у турме.

Людзі працягваюць фатаграфаць Андрэя фотаапаратамі і мабільнікамі. Народ паціху разыходзіцца. Міліцыя таксама вельмі ветліва прапануе разысціся.

* * *

14:00

Жонцы Андрэя Аксане Пачобут заявілі, што на абвяшчэнне прысуда пусцяць 7 чалавек. Без журналістаў і без фотакарэспандэнтаў. Зараз вырашаецца, хто апроч сваякоў пойдзе ў залу суда. У залі суда было 15 спецназаўцаў.

10.40

Андрэй віны не прызнаў, паведамляюць рэпарцёры НН з-пад будынку суда. Карэспандэнт польскай «Газеты выборчай» заявіў, што не прызнае ні сваёй віны, ні гэты суд. Пра гэта ім расказаў адвакат. Ён паведаміў, што апошняе слова Пачобута было кароткім. Прысуд будзе абвешчаны ў 14:30.

Стала вядома, што сёння ў часе дастаўкі ў будынак суда Андрэй Пачобут упаў па віне канваіраў. Адвакат заявіў, што будзе рыхтаваць скаргу па гэтым факце.

* * *

5 ліпеня, а 10-й гадзіне ў Гродне аднавіўся працэс над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Папярэдне вядома, што яму прадаставяць апошняе слова. Пракурор прапанаваў зняволіць журналіста на тры гады.

Працэс пачаўся 14 чэрвеня і праходзіць з перапынкамі, ён неаднаразова перарываўся. Суд ідзе ў закрытым рэжыме, у залу суда не пускаюць нават жонку з дачкой і бацькоў Андрэя.

Андрэй абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да Лукашэнкі.

* * *

Крымінальная справа ў дачыненні да журналіста была заведзена 18 сакавіка за артыкулы ў польскай «Gazeta Wyborcza», на сайце «Белорусскій партізан» і ў ягоным блогу. 6 красавіка Андрэй быў арыштаваны.

Пачобут свядома кінуў выклік КДБ. 8 студзеня журналісту выпісалі афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў (удзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня) за подпісам начальніка Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа.

Пачобут сцвярджае, што пры гэтым супрацоўнікі гродзенскага КДБ пагражалі яму і некалькі разоў ўдарылі яго па галаве. Ён падаў скаргу на дзеянні кадэбістаў у вайсковую пракуратуру. Вынікам настойлівасці журналіста стала серыя праверак і медычных экспертыз.

Адначасова з журналістыкай, Андрэй Пачобут займаецца і грамадскай дзейнасцю: ён адзін з лідараў Саюза палякаў. Па адукацыі ж Пачобут — юрыст, а таксама займаецца вывучэннем польскага антысавецкага руху ў Заходняй Беларусі.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць