Спорт66

Галоўны трэнер «Экранаса» параўнаў БАТЭ з «Барселонай»

Заўтра: «Экранас» (Панявежыс) — БАТЭ (Барысаў).

Галоўны трэнер «Экранаса» Валдас Урбонас напярэдадні заўтрашняга паядынку 3-га кваліфікацыйнага раўнда супраць БАТЭ, падзяліўся меркаваннем аб суперніку, адзначыў, што ставіцца да БАТЭ з вялікай павагай. Трэнер упэўнены: хатні матч мае вялікае значэнне перад матчам у адказ у Беларусі. Настаўнік лічыць, што галоўнае стрымаць лідараў барысаўскага клуба. Таксама Урбонас знайшоў падабенства ў манеры гульні БАТЭ і «Барселоны».

«Я думаю, заўтрашні матч супраць БАТЭ, у першую чаргу, будзе вялікім святам і для клуба, і Панявежыса. Мяркую, на футбол прыйдзе шмат заўзятараў. Мае падапечныя настроены на барацьбу. Спадзяюся, мы здолеем аказаць супраціў беларускаму клубу.

БАТЭ ў нашай пары фаварыт.

Барысаўчане маюць больш вопыту, асабліва ў міжнародных матчах. У чэмпіянаце каманда паказвае стабільна станоўчыя вынікі. І гэтая стабільнасць не з'яўляецца выпадковай. Гэта мэтанакіраваная, карпатлівая праца. Але мы таксама прагнем перамог і новых выклікаў. У нас ёсць шанец, і мы паспрабуем яго выкарыстаць.

Што тычыцца нашага складу, то я не хачу ўдавацца ў падрабязнасці. Убачыце яго заўтра. З-за траўмы не зможа гуляць Дайнюс Глявецкас.

У складзе БАТЭ ёсць некалькі гульцоў, якім мы будзем удзяляць асаблівую ўвагу, каб паспрабаваць нейтралізаваць іх моцныя бакі. Мы вельмі сабраныя, мы пастараемся прадставіць свае аргументы ў матчы.

У БАТЭ вялікую ўвагу надаюць кантролю мяча, шмат перадач, шмат руху. Яны імкнуцца хутка перадаваць мяч, выкарыстоўваюць усе шанцы для дасягнення пастаўленай мэты.

Усім вядомы - стыль «Барселоны». Выкажу думку, у БАТЭ падобная манера гульні.

У нас два матчы [26 ліпеня і 2 жніўня]. Мы не ведаем, якім будзе заўтрашні паядынак. Я магу сказаць толькі шаблонную фразу: мы не павінны прапусціць, і абавязаны паспрабаваць забіць суперніку.

З пункту гледжання напружанасці, то яна заўсёды ёсць. Я думаю, што першая перамога, гэта рэалізацыя нашага плану. Але калі яна не здарыцца, што будзе вялікім расчараваннем, гэта будзе зразумела ўсім", - цытуе трэнера афіцыйны сайт «Экранаса».

Каментары6

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць