Спорт2121

БАТЭ дастаўся аўстрыйскі «Штурм»

У Швейцарыі прайшло лёсаванне плей-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне плей-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Як вядома, у групавым турніры ЛЧ, што стартуе 13 верасня, возьмуць удзел 32 каманды: яны будуць разбітыя на 8 групаў (лёсаванне гэтага этапа пройдзе 25 жніўня). 22 каманды ўжо вядомыя, засталося 10 вакантных месцаў: 5 са шляху чэмпіёнаў, 5 — прадстаўнікоў ліг (што занялі ў сваіх чэмпіянатах 2-я і 3-я месцы).

БАТЭ (рэйтынг — 23 216), як і «Капенгаген» (Данія), «Дынама» Заграб (Харватыя), АПОЭЛ Кіпр, «Маккабі» Хайфа (Ізраіль), упершыню ўваходзіў у склад сеяных камандаў.

Лёсаванне распарадзілася, што супернікам барысаўскага клуба будзе чэмпіён аўстрыйскай бундэслігі, клуб «Штурм» з Граца

Такім чынам БАТЭ згуляе з аўстрыйскім «Штурмам» з Граца.

Іншыя пары чэмпіёнскай кваліфікацыі: «Вісла» — «АПОЭЛ», «Маккабі» — «Генк», «Дынама» Заграб — «Мальмё», «Капенгаген» — «Вікторыя» Пльзень.

Шлях прадстаўнікоў ліг: «Одэнсе» (Данія) — «Вільярэал» (Іспанія), «Твэнтэ» (Нідэрланды) — «Бенфіка» (Партугалія), «Арсенал» (Англія) — «Удынэзэ» (Італія), «Баварыя» (Германія) — «Цюрых» (Швейцарыя), «Ліён» (Францыя) — «Рубін» (Расія).

Матчы БАТЭ -- «Штурм» плей-оф пройдуць 16 і 24 жніўня. Першы матч БАТЭ правядзе дома.

«Штурм» у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адолеў венгерскі «Відэатон» (2:0, 2:3), а ў 3-м раўндзе ледзь абыграў грузінскі «Зэстафоні» (1:1, 1:0).

«Штурм» тройчы ўдзельнічаў у групавых турнірах ЛЧ, усяго з улікам кваліфікацыйных гульняў правёў 38 матчаў — 15 перамог, 6 нічыіх, 17 паразаў.

Са «Штурмам» у другім раўндзе Кубка Інтэртота ў 2008 г. гуляў салігорскі «Шахцёр» і прайграў 0:2 у гасцях, нічыя дома 0:0.

Пераможцы дуэляў трапляюць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Каманды, што прайграюць, будуць гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.

***

«Штурм» (галоўны трэнер -- Франк Фода) заснаваны ў 1909 г., трохразовы чэмпіён Аўстрыі (1998, 1999, 2011), уладальнік Кубка Аўстрыі 1996, 1997, 1999, 2010 гадоў. Гуляе на «UPC-Arena», што змяшчае 15 400 гледачоў.

Пасля трох тураў чэмпіянату Аўстрыі (аўстрыйская бундэсліга) «Штурм» займае апошні, 10-ты, радок.

У каманды дзве нічыі і адна параза, розніца мячоў: 3–6. Прычым у апошнім туры «Штурм» прайграў «Капфенбергу» 0:3. У наступным туры 13-га жніўня «Штурм» згуляе ў венскім «Рапідам». Заўтра, у Кубку Аўстрыі -- з «СВ Гродзіг».

***

Нагадаем, што ўлетку 2008 года БАТЭ ўпершыню ў гісторыі суверэннага футбола выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, жоўта-сінія гулялі ў адной групе з «Рэалам», «Ювентусам», «Зенітам», занялі 4-е месца. Затым два гады запар БАТЭ выходзіў ў групавы турнір Лігі Еўропы, выбыўшы з ЛЧ у 3-м кваліфікацыйным раўндзе. У першы год фінішаваў 3-м («Бенфіка» Лісабон, «Эвертан» Ліверпуль, АЕК Афіны) а ў другі год («Дынама» Кіеў, «Шэрыф» Ціраспаль, АЗ Алкмаар) выйшаў у 1/16 фіналу, дзе па суме двух матчаў саступіў ПСЖ.

У розыгрышы Лігі чэмпіёнаў 2011/2012 года БАТЭ стартаваў з 2-га раўнду, абыграўшы белфасцкі «Лінфілд» (1:1, 2:0), а ў 3-м раўндзе «Экранас» з Панявежыса (0:0, 3:1).

Каментары21

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць