Свет

Беспарадкі ў Лондане суціхаюць

Цяпер галоўная гарачая кропка — Манчэсцер.

Становішча ў Лондане, дзе з нядзелі працягваюцца пагромы, пачынае стабілізавацца. Мінулая ноч у горадзе, куды ўведзеныя дадатковыя сілы паліцыі, прайшла адносна спакойна. Затое беспарадкі пачынаюць успыхваць з новай сілай у іншых гарадах краіны - Манчэстары, Салфорде, Ліверпулі, Нотынгеме і Бірмінгеме. Пагромшчыкі падпальваюць аўтамабілі і крамы і займаюцца марадзёрствам.

Натоўпы, якія складаліся перадусім з моладзі, дзейнічалі на вуліцах Манчэстара ўсю ноч. Усяго ў горадзе і яго прыгарадзе Салфорде былі затрыманы больш за 100 чалавек.

У другім па велічыні горадзе Вялікабрытаніі Бірмінгеме ўдзельнікі такіх груп закідалі паліцыю камянямі і бутэлькамі. Яны ж рабавалі мясцовыя крамы.

Масавыя хваляванні пачаліся ў сталіцы Вялікабрытаніі ў ноч на нядзелю. Хуліганы падпальвалі машыны, ламалі вітрыны і марадзёрствавалі адразу ў некалькіх раёнах горада. Для дапамогі сілам правапарадку цэнтральныя ўлады сцягнулі ў горад дадатковыя атрады паліцыі, якія спецыялізуюцца на процідзеянні вулічным беспарадкам.

Па апошніх дадзеных,

усяго падчас беспарадкаў па ўсёй краіне былі затрыманы больш за тысячу чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою14

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць