З 1 верасня цэны на звадкаваны газ на аўтамабільных газазаправачных станцыях у Беларусі павышаюцца на 9,8%.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 19 жніўня, перадае Інтэрфакс.
Мінімальная цана за літр будзе 2 370 рублёў, максімальная — 2 800.
За жнівень цэны на звадкаваны газ, які прадаецца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 24%.
Каментары