Грамадства

«Белтэлекам» прапаноўвае абанентам магчымасць замяніць гудкі ў слухаўцы на мелодыю

і арганізаваць віртуальную АТС.

«Белтэлекам» 15 верасня пачаў аказваць новыя паслугі «Музычны марафон» і «Віртуальная АТС».

Як паведамляе прэс-служба «Белтэлекама», новыя рашэнні прызначаны для абанентаў тэлефоннай сеткі і прадстаўлены на базе мультысэрвіснай платформы IMS (IP Multimedia Subsystem).

Паслуга «Музычны марафон» дазваляе замяніць стандартны тон выкліку тэлефоннай лініі на індывідуальны сігнал (рынгбэктон).
Мелодыі, фразы ці розныя гукі — усё гэта можа стаць персанальным «гудком у трубцы», які пачуюць тыя, хто тэлефануе абаненту.

«Музычны марафон» працуе ў двух рэжымах — стандартным і дадатковых настроек.

Стандартны рэжым актывуецца адразу пасля ўключэння паслугі, і абаненту па змоўчанні ўстанаўліваецца рынгбэктон, адзіны для ўсіх абанентаў, падключаных у гэтым рэжыме. Змена рынгбэктона праводзіцца спецыялістамі кампаніі не радзей як раз у месяц.

У рэжыме дадатковых настроек абанент можа фарміраваць свой плэй-ліст з прапанаваных рынгбэктонаў,
настройваць іх прайграванне ў залежнасці ад нумара апанента (на адзін нумар або на групу нумароў) і часу паступленні званка. Каталог індывідуальных сігналаў прадстаўлены наступнымі катэгорыямі: «Класіка», «Народныя», «Жывыя гукі», «Дзіцячыя», Pop, «Рускі Pop», Rock, Disco, «Шансон», «З фільмаў», «Беларускія» (катэгорыі і іх напаўненне могуць мяняцца).

Паслуга «Віртуальная АТС» (IP-Centrex) — гэта комплекс тэлекамунікацыйных сэрвісаў.

Па сваіх функцыях яны аналагічныя паслугам офісных АТС. Галоўнае адрозненне «Віртуальнай АТС» у тым, што зараз няма неабходнасці набываць спецыяльнае абсталяванне і фізічна ўстанаўліваць яго ў офісе. Офісы кампаніі незалежна ад іх геаграфічнага размяшчэння падключаюцца да абсталявання платформы IMS і атрымліваюць тэлефонныя нумары, аб’яднаныя ў групу. У межах групы абанентам аказваюцца як базавыя, так і дадатковыя паслугі тэлефоннай сувязі.

Паслуга «Віртуальная АТС» прызначана толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Паслугі «Музычны марафон» і «Віртуальная АТС» даступныя абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі, якія маюць тэлефонны нумар, што абслугоўваецца платформай IMS.

Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць