Грамадства2727

«З’ехалі дзясяткі, вяртаюцца адзінкі»

«НН» расшукала тых, хто пасля Плошчы выехаў за мяжу. Вярнуўся пакуль адзін — Андрэй Кім.

Рэпрэсіі супраць апазіцыі пасля выбараў 19 снежня спарадзілі хвалю эміграцыі з краіны. З таго часу прайшло дзесяць месяцаў.

З палітуцекачоў вярнуўся толькі адзін — Андрэй Кім.
Пасля выбараў ён правёў сем месяцаў у Расіі і Украіне. За гэты час ён ініцыяваў кампанію салідарнасці з палітвязнямі, якую падтрымалі многія вядомыя замежнікі.

Чацвёра ўцекачоў сталі фігурантамі крымінальнай справы: Алесь Міхалевіч, Наталля Радзіна, Мікіта Красноў, Леанід Навіцкі. Першыя двое прайшлі праз ізалятар КДБ.

Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, Радзіна — у Літве. Крымінальную справу ў адносінах да Радзінай спынілі за адсутнасцю складу злачынства.

Давераная асоба Алеся Міхалевіча Мікіта Красноў цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Пасля падзей 19 снежня ён выехаў у Вільню, дзе вучыўся ў ЕГУ. Затым — у Польшчу.

Мікіта нічога не ведае пра свой цяперашні статус. «Даваў запыт у чэрвені. Але адказу так і не атрымаў. Бо патрабавалі, каб я з’явіўся асабіста». Вяртацца ў Беларусь не спяшаецца. «Ёсць аб’ектыўныя рэчы, якія пакуль не дазваляюць зрабіць такі крок». Прасіць палітычнага прытулку пакуль не хоча.

Палітычны прытулак ва Украіне і Польшчы папрасіла давераная асоба Мікалая Статкевіча Віктар Канцавенка. У блокбастары БТ «Плошча. Жалезам па шклу» яму прыпісвалася роля чалавека, які нібыта замаўляў у Жлобіне выраб металічнай арматуры для пагромаў.

Зміцер Бародка, давераная асоба Саннікава, цяпер у Варшаве. «Першая думка была — перачакаць увесь гэты гвалт. Асэнсаваць, што адбылося, вызначыцца з далейшай тактыкай і стратэгіяй дзеянняў». З калегамі Зміцер адчыніў Беларускі Дом у польскай сталіцы.

«Заставацца тут ці вяртацца — гэта ў вялікай ступені залежыць ад таго, ці будуць спынены рэпрэсіі супраць дэмакратычнай грамадскасці, ці будуць вызвалены лідары апазіцыі», — кажа З.Бародка.

Юрась Алейнік, давераная асоба Уладзіміра Някляева, выехаў у Літву. Цяпер ужо знаходзіцца ў Расіі. «Усё вельмі хутка мяняецца ў адрозненне ад вясны. Сёння я тут, а заўтра магу быць на радзіме».

Актывіст з Бялынічаў Алег Мяцеліца ў Літве. На выбарах ён з’яўляўся даверанай асобай Някляева. У Вільні ўзначальвае офіс Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі. Алег спадзяецца, што сёлета ўсё-ткі вернецца ў краіну. А не вярнуўся раней, бо лічыць, што небяспека застаецца: «Не магу рызыкаваць, пакуль не наладжу працу прадстаўніцтва».

Іншая давераная асоба Някляева, прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў, таксама ў Вільні. «Планую вярнуцца. Да Новага года дакладна. Думаю, улада і сілавікі хацелі б, каб мы тут засталіся назаўжды».

Ва Украіне знаходзіцца дысідэнт Вячаслаў Сіўчык. У верасні ў Львове пачало працу грамадскае аб’яднанне «Беларускі цэнтр», якое ён узначаліў.

Юлія Слуцкая, якая кансультавала штаб Някляева, у Варшаве спачатку заснавала Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю, а пасля з калегамі адкрыла «Прэс-Клуб Беларусь».

За мяжой застаюцца таксама кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін і Наталля Каляда, адзін з лідараў «Правага альянсу» Юрый Карэтнікаў, кіраўнік лабараторыі «Новак» Андрэй Вардамацкі, а таксама дзясяткі эмігрантаў ранейшых хваляў.

Каментары27

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць