Улада88

Лукашэнка: У ЕАС, можа, вырулім і на расійскі рубель — калі ён будзе для ўсіх цікавы

Аляксандр Лукашэнка не выключае, што адзінай валютай у Еўразійскім саюзе стане расійскі рубель.

«Можа, вырулім і на расійскі рубель — калі ён будзе для ўсіх цікавы. А ў яго вельмі шмат складнікаў для таго, каб прадстаўляць ўсім цікавасць», — заявіў беларускі кіраўнік у інтэрв’ю праграме «Весткі ў суботу» тэлеканала «Россия» па заканчэнні мінулага 18 лістапада ў Маскве саміту Расіі, Казахстана і Беларусі.

У той жа час «паспех, непрадуманасць, непралічанасць варыянтаў можа прывесці да таго, што сёння адбываецца ў Еўропе», адзначыў Лукашэнка. «Быццам бы добрую справу зрабілі, еўра згуляў вельмі вялікую ролю, асабліва ў часы крызісу папярэдняга. І ў той жа час вялікія праблемы з’явіліся. І, як кажуць у нас, і ні туды, і ні сюды, — сказаў афіцыйны лідэр. — І не выкінеш Грэцыю, і іншыя краіны на падыходзе да такой сітуацыі. Не выкінуць ж — ці прызнаць свой правал, цывілізаваны Еўрапейскі саюз раптам праваліўся. З пункту гледжання эканомікі нельга іх развальваць. І ў той жа час сітуацыя вельмі крызісная. Таму ўсё трэба прадумваць. Дом трэба будаваць з фундамента «.

Паводле слоў Лукашэнкі, на сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў гаворка не ішла «аб тэнге, беларускім рублі або расійскім». «Але вельмі настойліва і, можа быць, некалькі празмерна настойліва я на гэтым даўно ўжо настойваю: давайце пяройдзем у нашых разліках на нацыянальную валюту. Давайце на расійскі рубель. Ч

аму мы, разлічваючыся з вамі за энерганосьбіты, за сыравіну, за іншае там, што мы ў вас купляем, мы купляем даляр, потым вязем, плацім яго вам і г.д.? Давайце пяройдзем на расійскую валюту.
І сёння ваш прэзідэнт (Дзмітрый Мядзведзеў) адназначна гэта падтрымаў. І прэзідэнт Назарбаеў гаворыць:
так, сапраўды, давайце ў нацыянальных валютах вось будзем гандляваць і мы менш будзем выкарыстоўваць «амерыканца» ў сваіх разліках «,
— заявіў беларускі кіраўнік.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава4

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

Беларусь заняла 81‑е месца сярод 191 эканомікі свету2

На сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы хочуць зрабіць парк з альпакамі, дамы і банкетную залу ў стайні

«Гаспадар проста пайшоў». У Мінску дзіця пакусаў сабака, дзяўчынцы ніхто не дапамог13

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць