Грамадства22

Суд над Аляксандрам Крутым пачнецца 6 снежня

Суд над Аляксандрам Крутым, які прадстаўляў на пачатковым этапе працэсу па тэракце ў мінскім метро інтарэсы пацярпелай дачкі Інэсы, пачнецца 6 снежня. Слуханні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Пра гэта паведаміла Інэса Крутая.

Круты абвінавачваецца ў хуліганстве.

Нагадаем, вечарам 20 верасня Аляксандр Круты быў затрыманы міліцыяй у Мінску па абвінавачанні ў хуліганстве. 22 верасня старшыня суда па справе аб тэракце Аляксандр Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб яго затрыманні. У ёй сказана, што Круты «17 жніўня, будучы ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Мінска, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і знявагай да нормаў маралі». Гэта праявілася ў тым,

што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача». Па накіраванні пракурора Круты быў адпраўлены ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

На судзе Круты паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку аб пераносе працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары.

Сям’я Крутых хоча атрымаць прыстанішча ў Германіі. Заяву ў нямецкае пасольства ў Мінску Аляксандр Круты аднёс у верасні.

Інэса Крутая перадавала ў суд хадайніцтва аб прыпыненні працэсу да таго часу, пакуль бацька не будзе вызвалены і не зможа прадстаўляць яе інтарэсы ў судзе. 26 верасня суд адхіліў гэта хадайніцтва. Сама Крутая браць удзел у працэсе не можа па стане здароўя.

Зараз Круты знаходзіцца ў жодзінскай турме. Экспертыза ў РНПЦ псіхічнага здароўя прызнала, што ён не помніў сябе.

Дачка паведаміла, што апошнім часам адносна наладзіліся паштовыя адносіны паміж сям’ёй і абвінавачаным, якіх не было больш як месяц з моманту яго затрымання. З атрыманых лістоў стала вядома аб умовах утрымання Крутога ў турме. Паводле слоў Інэсы, у бацькі нават няма магчымасці падстрыгчы пазногці — яму не даюць нажніц. І ён вымушаны іх сточваць аб нейкую металічную пласціну. Раней зняволеным турмы, напрыклад, для рамонту адзення, выдавалі іголку і нажніцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы пачынаеце стагнаць, лухту розную гнаць» — філосаф Мацкевіч павучаў блогера Пятрухіна13

Беларускія пашпарты збіраюцца даваць за інвестыцыі6

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы4

Назвалі імёны двух рэцыдывістаў, якія прэсуюць вязняў у гродзенскай турме12

У Беларусі існуюць пенсіі, якія можна перадаваць у спадчыну3

Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей1

Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца7

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску4

Паказаныя аскепкі «Арэшніка», якім Расія сёння ноччу атакавала Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць