Улада2929

Мясніковіч у М'янме перабег дарогу Клінтан

Беларускага прэм’ера сустракалі з помпай, кіраўніка амерыканскай дыпламатыі — па-мінімалісцку.

Заходні свет разглядаў першы за 50 гадоў візіт дзяржсакратара ЗША ў М’янму (раней — Бірма) як гістарычны прарыў ізаляцыі. Аднак для ўнутранага спажывання рэжым м’янманскіх генералаў пастараўся прыезд амерыканскай дэлегацыі мінімізаваць, каб грамадства краіны не ўпала ў лішнюю эйфарыю ад дэмакратызацыі.

У аэрапорце новай, доўгія гады закрытай для іншаземцаў сталіцы М’янмы Найп’ідо Клінтан у сераду сустракалі без урачыстасці. У той жа час Міхаіла Мясніковіча, які прыбыў у чацвер, спаткалі з вялікай помпай,
паставілі ў ягоны гонар два білборды. Галоўная газета рэжыму змяшчае інфармацыю пра візіт Мясніковіча на першую старонку, а аб прыездзе Клінтаніхі піша двума абзацамі на другой паласе.

ЗША пабачылі ў новай палітыцы генерала Тэйн Сэйна, новага кіраўніка хунты, выхад М’янмы з ізаляцыі. Візіт Хілары Клінтан — гэта своеасаблівая разведка.

Згодна з канстытуцыяй М’янмы, краіна ўяўляе сабой «квітнеючую дысцыплінаваную дэмакратыю».
Самая вядомая лідарка апазіцыі М’янмы — Аўнг Сан Су Чжы. Яна лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру. 15 з 21 апошняга года яна правяла пад хатнім арыштам. Цяпер яна на свабодзе. Улады выпусцілі яшчэ 230 палітвязняў.
Су Чжы вырашыла падтрымаць рэфармісцкія памкненні ўладаў. Яна мае ўзяць удзел у давыбарах у парламент.
«Нічога не гарантавана. Але нам трэба ўзяць на сябе гэтую рызыку», — сказала яна ў інтэрв’ю амерыканскім журналістам.

У выніку шматгадовай дыктатуры М’янма ператварылася ў адну з найбяднейшых краін свету.
А ў выніку ізаляцыі ў эканоміцы краіны абсалютна дамінуе Кітай. Генералы, якія кіруюць краінай, пераапрануўшыся ў цывільнае, маюць патрэбу ў замежных грошах і эканамічных парадах. І ў збалансаванні кітайскага ўплыву.

Свой шанец у раней закрытай краіне імкнецца злавіць і Беларусь. Раней М’янма закупляла ў Беларусі верталёты.
Беларускія газеты пісалі ў ў свой час, што М’янма ўяўляе для Беларусі інтарэс у галіне вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва. М’янма ўвесь час вядзе вайну супраць партызанскіх рухаў нацыянальных меншасцяў на ўскраінах краіны.

Зараз стануць магчымымі і праекты ў галінах машынабудавання, здабычы карысных выкапняў.

Мяркуючы па білбордах у аэрапорце Найп’ідо, Мясніковіч прыбыў у краіну разам з жонкай.
Як паведамляе «Голас дэмакратычнай Бірмы», візіт працягнецца тры дні.

Напярэдадні візіту Беларусь і М'янма распрацавалі пагадненне пра бязвізавы ўезд для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.

Што пэўна, у адрозненне ад Клінтан, Мясніковіч сустракацца з лідаркай апазіцыі намеру не мае. А гэта ставіць пад пытанне будучыню ўсіх эканамічных праектаў, калі Су Чжы прыйдзе да ўлады (тое самае чакае беларускія праекты і ў Венесуэле ў выпадку сыходу Чавэса). На адзіных свабодных выбарах, у якіх ёй дазволілі ўдзельнічаць, яна набрала 80% галасоў. Генералы вынікі таго галасавання паспешліва адмянілі і адправілі Су Чжы за краты. Аднак цяпер веюць іншыя вятры.

Прэзідэнт М’янмы Тэйн Сэйн двойчы сустракаўся з Су Чжы перад візітам Клінтан.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць