Здарэнні44

Чыноўнік атрымаў тры гады з адтэрміноўкай за парушэнне чатырох артыкулаў

Былога начальніка Бярозаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету асудзілі па чатырох артыкулах КК. Гэтыя злачынствы каштавалі яму штрафу 100 базавых велічынь і трох гадоў турмы з адтэрміноўкай на два гады.

Чыноўнік прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў, атрыманні хабару, бяздзейнасці службовай асобы і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Следства выявіла некалькі крымінальных эпізодаў. Так у 2010 годзе на канале ў раёне Бярозаўскай ДРЭС інспектар злавіў двух рыбакоў, якія паставілі машыны ўшчыльную да вады, за што можна раскашэліцца на 20 базавых велічынь. Квітанцый, як кажуць матэрыялы следства, у яго не было, Потым разбіраліся без «бюракратыі»: адзін заплаціў 17 500 рублёў, другі — 35 000. Крыху пазней без удзелу вінаватых на іх былі складзеныя пратаколы, па якіх абодвум нібыта было вынесенае папярэджанне.

У траўні 2010 года начальнік інспекцыі пашкадаваў двух рыбакоў, якія лавілі сеткамі плотку на возеры Чорнае каля вёскі Хрысы. Дэ-факта абодвум свяціла крымінальная справа, бо сума шкоды склала больш за 3,5 млн рублёў. Але колькасць незаконна здабытай рыбы «зменшылася» да 29, і гаворка пайшла ўжо аб адміністрацыйным правапарушэнні. Насамрэч, згодна з матэрыяламі справы, браканьеры здабылі парадку 167 рыб, агульнай вагой не менш за 11 кг. Розніца была спісаная як безгаспадарная. Яе чыноўнік пасля здаў у краму мясцовага рыбгаса. Падобны выпадак адбыўся і ў студзені гэтага года.

Хабар, які начальнік інспекцыі атрымаў за тое, што не стаў прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці двух мужчын, у народзе называецца «падзяка».
Прынамсі, бутэльку каньяку малдаўскага, палку каўбасы і два лімоны назваць сур’ёзнай цаной язык не паварочваецца. «Дзякуй» яму сказалі гора-рыбакі, якія не паспелі падняць сеткі.

Яшчэ адзін эпізод тычыцца 18 прылад рыбалоўства, адабраных у парушальнікаў, якія пасля перавандравалі дадому да начальніка інспекцыі. А канфіскаваную ў аднаго з рыбакоў-шкоднікаў надзіманую лодку «Амега-21» ён падмяніў на старэнькі «нырэц» свайго сябра, ва ўласнасць якога, адпаведна, перайшоў новы плаўсродак.

Вянком «залёту» сталі восем патронаў калібру 7,62, якія начальнік інспекцыі чамусьці захоўваў у пісьмовым стале свайго кабінета. Іх міліцыянты знайшлі ўжо падчас ператрусу, упісаўшы ў спіс яшчэ адзін крымінальны артыкул.

У выніку па сукупнасці злачынстваў чыноўнік атрымаў штраф 100 базавых велічынь і тры гады турмы з адтэрміноўкай на два гады. Акрамя таго, цягам чатырох гадоў асуджаны не будзе мець права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых або адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць