Грамадства77

Генпракуратура: Крымінальная справа на бізнэсоўца Шаўцова заведзена

У Генеральнай пракуратуры БелаПАН пацвердзілі наяўнасць крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні рады дырэктараў ЗАТ «Белзамежбуд», кіраўніка назіральнай рады ЗАТ «Трастбанк» Віктара Шаўцова.

Расследуе справу МУС, аднак там сітуацыю не каментуюць. Артыкул, на падставе якога распачата крымінальная справа, не называецца. Невядома таксама, ці затрыманы бізнесмен.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Шаўцова затрымалі ў сярэдзіне кастрычніка — на пачатку лістапада.
Паводле чутак, прычынай для арышту маглі стаць праблемы кампаніі «Белзамежбуд», якая займаецца будаўнічымі праектамі ў Венесуэле: нібыта венесуэльскія партнёры злавілі беларусаў пры спробе ўкрасці дзве тоны арматуры. Інфармацыя пра гэта прагучала падчас чарговага візіту ў Венесуэлу памочніка прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, а ў далейшым пра скандал паведамілі Аляксандру Лукашэнку.

Шаўцоў уваходзіць у дзясятку найбольш уплывовых беларускіх бізнесменаў.
Апрача будаўніцтва і фінансаў, ён мае актывы ў СП ЗАТ «МАЗ—МАН», ЗП «БМЕ-Дызель», музеі старадаўніх народных рамёстваў «Дудуткі».

* * *

23 лістапада першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка на просьбу пракаментаваць інфармацыю аб затрыманні Шаўцова заявіў: «Не магу каментаваць, бо гэта прэрагатыва пэўных органаў». Разам з тым ён зазначыў, што «Белзамежбуд» з’яўляецца закрытым акцыянерным таварыствам, якое было створана спецыяльна для рэалізацыі беларускіх праектаў у Венесуэле. «Пачыналі яны вельмі цяжка, таму што замаўлялі нашы праекты (для будаўніцтва жылых дамоў і прадпрыемстваў), а потым даводзілася іх адаптаваць да венесуэльскіх умоў. Але ў мяне да іх прэтэнзій як да будаўнічай арганізацыі няма. Яны будуюць і выконваюць усе дамоўленасці ў тэрмін», — заявіў Сямашка.

Ён назваў «Белзамежбуд» «удалым кангламератам». Прадпрыемства «было створана правільна і функцыянавала паспяхова», мяркуе першы віцэ-прэм’ер.

ЗАТ «Белзамежбуд» было створана ў 2007 годзе з удзелам «Трастбанка». Кампанія рэалізуе найбуйнейшыя будаўнічыя праекты ў Венесуэле, Амане, Саудаўскай Аравіі, Аўстрыі, Аргенціне, Германіі, Карэі, ААЭ.

ЗАТ «Трастбанк» з’яўляецца адным з найстарэйшых прыватных банкаў у Беларусі: быў створаны ў 1994 годзе і называўся тады «Інфабанк». Перайменаваны ў лютым 2005 года пасля палітычнага скандалу. Мінфін ЗША абвінаваціў «Інфабанк» у «адмыванні грошай для рэжыму Садама Хусейна», заробленых у выніку здзелак, якія ажыццяўляліся ў абход праграмы ААН «Нафта ў абмен на харчаванне» і з выкарыстаннем незаконных надбавак і завышаных кантрактаў. «Інфабанк» тады афіцыйна адхіліў усе абвінавачанні, аднак хутка змяніў назву.

З 2001 года акцыянерам «Інфабанка» з доляй 35% з’яўляўся Лівійскі арабскі замежны банк, які выйшаў са складу ўласнікаў беларускага банка ў 2008 годзе.

Летам гэтага года Шаўцоў за дабрачынную дзейнасць быў удастоены вышэйшай узнагароды Беларускай праваслаўнай царквы — ордэна святога Кірыла Тураўскага, а яго жонка Алена — медаля Ефрасінні Полацкай.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная9

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная9

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць