Эканоміка

Даходы кансалідаванага бюджэту ў 2012 г. — на ўзроўні 141,8 трлн рублёў

Даходы кансалідаванага бюджэту ў Беларусі ў 2012 годзе чакаюцца на ўзроўні Br141,8 трлн. Аб гэтым заявіў 6 снежня на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Аналізуючы дапрацаваны праект бюджэту на наступны год, міністр паведаміў, што аб’ём кансалідаванага бюджэту па даходах складзе Br141,8 трлн. — 27,8 працэнта, уключаючы дадатковыя ў параўнанні з раней прадстаўленым варыянтам праекта бюджэту Br2,9 трлн., сфарміраваныя за кошт удакладнення макраэканамічнага прагнозу.

Андрэй Харкавец дадаў, што ўнесеныя ў праект бюджэту карэктывы ўдакладнілі яго аб’ём па даходах на велічыню, якая адпавядае росту ВУП на ўзроўні 105,2 працэнта, прадстаўленых раней. У адпаведнасці з даручэннем Лукашэнкі названыя дадатковыя даходы не размеркаваны па расходных артыкулах бюджэту, а сканцэнтраваны ў адпаведных рэзервовых фондах. «Гэта дало магчымасць нівеліраваць рызыкі абавязацельстваў бюджэтнай сферы, якія перавышаюць магчымасці іх рэальнага фінансавання, — растлумачыў міністр. — Тым самым захаваны прынцып збалансаванасці бюджэту».

У наступным годзе чакаецца, што ён будзе бездэфіцытным.

У праекце бюджэту захаваны раней адобраныя падыходы па рэфармаванню ў 2012 годзе падатковай сістэмы краіны. У іх аснове — зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак з 24 працэнтаў да 18 працэнтаў з адначасовай заменай дзеючых ільгот па падатку на прыбытак, пашырэнне сістэмы паскоранай амартызацыі, увядзенне механізма пераносу страт на будучыя прыбыткі без колькасных абмежаванняў. «У сукупнасці гэтыя рашэнні забяспечаць зніжэнне падатковай нагрузкі на эканоміку ў памеры 0,4 працэнта ВУП», — праінфармаваў Андрэй Харкавец.

Плануюцца таксама меры па спрашчэнні ў Беларусі
падатковага адміністравання, адаптацыі падатковых ставак да новых цэнавых умоў, зніжэнню падатковай нагрузкі на малы і сярэдні бізнес, стымуляванню вытворчассці высокатэхналагічных тавараў.

Праект бюджэту дапрацаваны таксама ў частцы мер па дадатковаму падаткаабкладанню маёмасці, якая не выкарыстоўвацца. Для гэтага прадугледжана павышаная ў два разы стаўка падатку на нерухомую маёмасць адносна аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, незалежна ад вядзення плацельшчыкам новага будаўніцтва. Адначасова ўводзіцца павышаная ў два разы стаўка зямельнага падатку адносна зямельных участкаў, занятых аб’ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць