Прыватныя абвесткі22

Конкурс па амерыканскай культуры — да 31 снежня

Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам «Залатая спадчына Віцебска», Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук

абвяшчаюць адкрыты конкурс «Амерыканская культура: якая яна?»

На конкурс прымаюцца творчыя працы ад аўтараў і аўтарскіх калектываў незалежна ад іх узросту, роду заняткаў і краіны жыхарства па двух напрамках:

«Прыцягальнасць амерыканскай культуры»,

«Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры»

у намінацыях: эсэ, верш, малюнак, фотаздымак.

Матэрыялы прымаюцца да 31 снежня 2011 на электронны [email protected] і паштовыя адрасы: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,½, п. 1015 з пазнакай «Конкурс».

Да 30 cтудзеня 2012 г. будзе аб’яўлены шорт-ліст найлепшых прац, да 28 лютага 2012 г. — пераможцы конкурсу.

Працы ў форме эсэ або верша павінны быць выкананыя на беларускай мове, мець аб’ём да 2 тыс. словаў і падавацца ў фармаце Doc.

Працы ў форме малюнка або фотаздымка падаюцца на конкурс у колькасці не больш за 3 шт. ад аднаго заяўніка.

Да прац дадаюцца суправаджальныя запіскі на беларускай мове з імем і прозвішчам аўтара (калектыва), з указаннем узросту, роду заняткаў і месца жыхарства, кантактнага тэлефона і электроннага адраса, а таксама з кароткай характарыстыкай пададзеных матэрыялаў і гісторыяй іх стварэння аб’ёмам да 2 друкаваных старонак.

Па выніках конкурсу будзе арганізавана міжнародная выстава найлепшых прац, якія ўвойдуць таксама ў асобны зборнік, будуць размешчаныя на інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах і апублікаваныя ў СМІ.

Камплект узнагароды складаецца з каштоўнага прыза і сертыфіката.

З мэтай заахвочвання дзейнасці па развіцці амерыканістыкі пераможцам конкурсу будзе аказана садзеянне ва ўдзеле ў амерыканскіх праграмах абмену.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаныя да ўдзелу ў Амерыканскім клубе.

Па рашэнні журы працы, якія прайшлі ў другі тур, але не сталі пераможцамі, могуць узнагароджвацца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.

Для даведак: е-mail. [email protected],

тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495

Каментары2

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць