Навука і тэхналогіі11

43% беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту наведваюць навінавыя сайты

У пяцёрку найбольш наведвальных грамадзянамі Беларусі інтэрнэт-рэсурсаў уваходзяць сацыяльныя сеткі, блогі, навінавыя, мультымедыйныя і адукацыйныя сайты.
Такія дадзеныя сацыялагічнага даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта (ІАЦ).

На першым месцы ў своеасаблівым рэйтынгу папулярнасці рэсурсаў сусветнай павуціны знаходзяцца пошукавыя сістэмы (адзначылі 59% карыстальнікаў). Сацыяльныя сеткі, блогі і ЖЖ размясціліся на другой пазіцыі (49%), навінавыя сайты (у тым ліку палітычныя рэсурсы) і мультымедыйныя сайты (музыка, фільмы і г.д.) — на трэцяй і чацвёртай (па 43%), адукацыйныя сайты, навуковая інфармацыя — на пятай (42,5%).

Далей ідуць паштовыя серверы (35%), інтэрнэт-крамы (32%), забаўляльныя сайты (19,5%), рэсурсы, прысвечаныя прыгажосці і здароўю (19%). Замыкаюць пералік анлайн-гульні (18%), сайты знаёмстваў (11%), карпаратыўныя сайты (8,5%).

Сацдаследаванне «Выкарыстанне сеткі Інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь» праводзілася ў снежні 2011 года. Ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых цэнтрах і сельскіх населеных пунктах па месцы жыхарства метадам тэлефоннага інтэрв’ю было апытана 1 тыс. карыстальнікаў, старэйшых за 16 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры7

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні20

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць