Грамадства

Працоўныя баранавіцкага «Атланта» звярнуліся ў Свабодны прафсаюз

Яны не задаволеныя нізкім заробкам.

Паводле старшыні Берасцейскай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу беларускага (СПБ) Валянціна Лазарэнкава, на шматлікіх прадпрыемствах у лютым людзям заплацілі менш, чымся ў студзені. У выніку, на Берасцейскім машынабудаўнічым заводзе і супольным прадпрыемстве «БелКельме» ў Белаазёрску адчуваецца напружанасць у дачыненнях працаўнікоў з адміністрацыяй, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы. А працаўнікі Баранавіцкага станкабудаўнічага заводу «Атлант», не задаволеныя нізкім заробкам (Br 1,2–1,3 млн руб.), ужо звярнуліся ў СПБ па дапамогу, бо не бачаць сэнсу размаўляць з кіраўніцтвам прадпрыемства.

Валянцін Лазарэнкаў заўважае, што, паводле афіцыйных звестак, жыхары Берасцейскай вобласці зарабляюць менш за ўсіх у Беларусі, а кошты на некаторыя тавары і паслугі вышэйшыя, чым у сярэднім па краіне. Прафсаюзны актывіст мяркуе, што варта чакаць росту хваляванняў, пакуль заробак не будзе забяспечваць годнага ўзроўню жыцця. «У той жа час

выступаць адкрыта людзі асцерагаюцца, бо баяцца рэпрэсіяў з боку кіраўніцтва прадпрыемстваў», –
дадае Лазарэнкаў.

У Бабруйску ж сітуацыя адваротная: людзі пад ціскам сыходзяць. Старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на ААТ «Белшына» Міхаіл Усціновіч распавёў, што некалькі чалавек напісалі заявы аб уступленні ў арганізацыю, што не спадабалася ідэолагам. «І таму нашу моладзь цынічна і нахабна пачало «адбіваць» кіраўніцтва «Белшыны». Напрыклад, калі іхныя бацькі тут працуюць, іх знаходзяць і пачынаюць казаць, што сын іх ганьбіць, нагадваюць, колькі ім засталося да пенсіі, пагражаюць звальненнем. Або, напрыклад, у аднаго хлопца тут жонка практыку праходзіць, і яму пагражаюць, што не працягнуць з ёй супрацу. Іншаму казалі, што ягоную жонку з дэкрэту назад не возьмуць. І такі шантаж – з кожным. Натуральна, што пасля гэтага ім застаецца толькі адно – сыходзіць з БНП», – распавёў Усціновіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры7

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні20

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць