Здарэнні

Махлярка на калоніі-пасяленні падманула бізнесменаў на 10 млн і ўцякла

Міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ў вышуку Трацэўскай Веры Уладзіміраўны 1973 года нараджэння, якая на момант знікнення адбывала пакаранне ў Веткаўскай папраўчай калоніі-пасяленні № 21.

Як паведамілі ў калоніі-пасяленні, 13 лютага 2012 года прыкладна ў 9 гадзін жанчына пайшла на прыём у паліклініку і да гэтага часу ў размяшчэнне калоніі не з’явілася. Зрэшты, і ў паліклініку асуджаная не з’явілася. Паводле слоў супрацоўнікаў калоніі, пакуль яе пошукі не далі вынікаў, хаця былі правераны сваякі, знаёмыя і месцы, дзе магла з’явіцца жанчына.

У калоніі-пасяленні папярэдзілі, што жанчына — «хітрая махлярка, можа лёгка ўвайсці ў давер грамадзян, папрасіць дапамогі, расказваючы пры гэтым душашчыпальныя гісторыі пра свой няшчасны лёс».

Умовы адбывання пакарання ў калоніі-пасяленні такія, што асуджаныя могуць на некаторы час заставацца без нагляду, напрыклад, на працы на сельгаспрадпрыемствах ці ў арганізацыях Веткі. Яны могуць мець зносіны з вольнымі людзьмі, наведаць, напрыклад, магазін. Гэтай некаторай свабодай і скарысталася махлярка пры адбыванні пакарання. Яна ўмудрылася выйсці на сувязь па тэлефоне з мінскімі прадпрымальнікамі, паабяцаць ім пастаўкі сельгаспрадукцыі і яшчэ атрымаць ад бізнесменаў папярэднюю аплату. Такім чынам, за тыдзень да запланаваных уцёкаў жанчына падманным шляхам завалодала 10 млн. рублёў.

29 лютага распачата крымінальная справа за ўхіленне ад адбывання пакарання, Веткаўскі РАУС таксама праводзіць праверку па факце махлярства, па выніках якой, не выключана, будзе распачата яшчэ адна крымінальная справа ў дачыненні да зніклай асуджанай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры32

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць