Эканоміка1616

Лукашэнка: Мы чакаем масквічоў з вялікімі інвестыцыямі

Пра гэта Лукашэнка заявіў на сустрэчы з мэрам расійскай сталіцы.

Беларусь чакае «масквічоў з вялікімі інвестыцыямі», заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка ў Маскве на сустрэчы з мэрам расійскай сталіцы Сяргеем Сабяніным.

Нагадаем, Лукашэнка прыбыў у Маскву ў мінулую нядзелю для ўдзелу ў пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС 19 сакавіка. Сёння рабочы візіт у Расію працягваецца, паведамляе сайт беларускага кіраўніка.

«Мы чакаем масквічоў з вялікімі інвестыцыямі.

У нас адкрыта краіна для масквічоў, мы з задавальненнем будзем рабіць усё для пашырэння гэтага супрацоўніцтва»,
 — цытуе Лукашэнку РІА Новости.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Масква і Беларусь створаць сумесную групу для вырашэння пытанняў супрацоўніцтва — «як прыватнага характару, так і больш шырокія пытанні». З мэрам Масквы яму ўдалося дамовіцца аб перспектывах супрацоўніцтва ў цэлым, дадаў Лукашэнка.

Ён падзякаваў Сабяніну за тое, што той мысліць стратэгічна і не «разбурае напрацоўкі». «Для мяне галоўнае было пачуць, што Беларусь не чужая для Масквы. Мы, як і раней, будзем супрацоўнічаць з вамі і знаходзіць яшчэ большыя ступені ў развіцці гэтага супрацоўніцтва», — сказаў Лукашэнка. Ён адзначыў, што вобласці Беларусі будуць супрацоўнічаць з прэфектурамі і ўправамі Масквы.

Сабянін са свайго боку паведаміў аб намеры Беларусі і сталіцы Расіі падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве на 2013–2016 гады. «Мы пракансультаваліся з беларускімі калегамі і мяркуем у найбліжэйшы час заключыць новы план узаемаадносінаў паміж Беларуссю і Масквой», — сказаў ён.

Паводле слоў Сабяніна, Маскву і Беларусь звязвае актыўнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы гандлю: за апошні год тавараабарот вырас больш чым на чвэрць. Акрамя таго, у 2011 годзе Масква заключыла «сур’ёзны кантракт» на пастаўку беларускіх тралейбусаў, адзначыў мэр.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У палоне ва ўкраінцаў цяпер больш за 4000 расіян. Прапорцыя рэзка змянілася за апошні час2

Ірына Абельская адкрыла лабараторыю на факультэце Колі11

Кітаец вывучаў беларускую мову, паехаў у Мінск, але аказалася, што там на ёй не размаўляюць28

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць