Грамадства1212

Новыя вуліцы Мінска: Праграмістаў і герояў Сталінграда

Апроч таго, увекавечаць імёны акадэміка Карскага і кампазітара Юрыя Семянякі.

Хто і якім чынам прыдумляе назвы для новых сталічных вуліц, шмат у чым загадка. Мінчукі не разоў звярталіся ў профільную гарадскую камісію з просьбай назваць адну з вуліц у гонар Васіля Быкава, іншых вядомых беларусаў, імёны якіх незаслужана ігнаруюцца. Пасля трагічнай смерці Руслана Салея многія прапанавалі ўвекавечыць у горадзе і яго імя. Але пакуль такое рашэнне не прынята. На падыходзе чарговая «партыя» вуліц, якім трэба прыдумаць назвы. Што прапанаваў Мінгарвыканкам?

Пра ідэі спецыялістаў піша «Мінскі кур'ер».

Большасць новых вуліц знаходзяцца ў мікрараёнах Ржавец (Лебядзіны), Сухарава, Вялікі Лес.
Калі мінчукі ўхваляць прапановы камісіі, то неўзабаве дзве вуліцы будуць звацца ў гонар аграгарадкоў:

— праектуемая вул. №1 ад вул. Ціміразева да праектуемай вул. №3 — вул. Княгінінская, у гонар аграгарадка Княгінін, што ў Мядзелскім раёне;

— праектуемая вул. №5 ад праектуемай вул. №1 да вул. Нарачанскай — вул. Іллянская, у гонар аграгарадка Ілля ў Вілейскім раёне.

Таксама ў Ржаўцы з'явяцца вуліцы Камайская (у гонар Камайскага возера), вул. Мястроўская (па імені возера Мястра) і вул. Браслаўская.

У мікрараёне Вялікі Лес з'явіцца вуліца Герояў Сталінграда. Прапануецца назваць існуючы праезд паміж вул. акадэміка Купрэвіча і Францыска Скарыны вуліцай Праграмістаў (у гонар Парка высокіх тэхналогій).

У Сухарава можа з'явіцца вуліца акадэміка Карскага (вядомы навуковец, этнограф, філолаг) і вуліца Юрыя Семянякі (кампазітар, народны артыст БССР).

Нарэшце, праектуемую вуліцу №1 (пройдзе ад вул. Герояў 120-й дывізіі да вул. Рагачоўскай) прапануюць назваць вуліцай курсанта Гвішыяні у гонар 21-летняга хлопца, які ў 1999 годзе кінуўся тушыць пасажырскі цягнік, які які загарэўся ў раёне станцыі Драгічын, па-геройску загінуў. Цікава, што

такая вуліца ў горадзе ўжо ёсць, праўда, на закрытай тэрыторыі ваеннага гарадка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма26

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць