Культура1414

Беларускія велікодныя традыцыі

Карані традыцыяў — яек-крашанак, пірага-паскі, супольнага святочнага абеду — хаваюцца ў легендах.

Easter cake
Велікодны пірог. Фота: Pixabay

У гэту нядзелю, 9 красавіка, Вялікдзень святкуюць каталікі, у тым ліку ўніяты, а таксама пратэстанты і частка праваслаўных. У праваслаўных РПЦ Вялікдзень будзе праз тыдзень, 16 красавіка.

На свята ці на самым яго пачатку людзі неслі асвячаць у царкву самыя велікодныя скаромныя стравы: пірагі, мяса, сала, сыр, а таксама соль і ў першую чаргу, вядома, яйкі, пафарбаваныя ў цыбульніку ці кары дрэваў, што надавала ім чырвоны колер (былі і «пісанкі» — яйкі, размаляваныя рознымі ўзорамі). Старыя раілі яйка перад асвячэннем аблупіць, каб святасць лепш «прайшла ў яго».

Субота — вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі. У Храмах свенцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу. Многія не спяць усю ноч: ідуць у царкву ці касцёл на ўсяночную.

У печы ў першы велікодны дзень не паляць у печы. Стол засцілаюць бялюткім абрусам. На стол ставяць «свячонае» — яйкі, соль, пірагі, вяндліну. «Разгаўляцца» пачынаюць са свянцонага яйка: яго дзеляць па кавалку на ўсю сям’ю.

Стол, за якім збіраецца ўся сям’я, шчодра накрыты разнастайнымі стравамі.

Перад пачаткам снядання чытаўся ўрывак са Святога Пісьма, потым усе разам чыталі малітвы «Ойча наш» і «Слава Айцу», пасля чаго елі асвячонае яйка.

Хрышчоным дзецям хрышчоныя бацькі на Вялікдзень дораць «валачобныя» гасцінцы.

Характэрная адметнасць менавіта беларускага фальклору — валачобныя песні. Звычай абыходзіць двары на Вялікдзень мае вельмі старажытныя карані. Лічылі, што абыход двароў валачобнікамі — хлапчукамі і дзяўчаткамі — прыносіць супольнасці еднасць, а з ёй — і ўдачу. Падыходзычы пад вакно, валачобнікі спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Гаспадары, да якіх прыходзілі валачобнікі, шчодра дзяліліся з імі рознымі прысмакамі.

На Вялікдзень асаблівым чынам назіралі за сонцам,

бо лічылася, што ў ім можна ўбачыць уваскрослага Хрыста. Людзі казалі таксама, што сонца ў гэты дзень «скача з радасці».

Самая любімая гульня на Вялікдзень — біткі.

Стукаліся святочнымі яйкамі, і пераможцам аказваўся той, у каго яно заставалася цэлае («мацак»). Некаторыя шчасліўцы выйгравалі ажно поўную шапку чырвоных яек. Знаходзіліся і жартаўнікі, якія замест яек падстаўлялі пафарбаваны камень круглай формы і такім вясёлым падманам здабывалі перамогу.

Чытайце яшчэ:

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Біблія на беларускай мове: цяжкасці перакладу

Каментары14

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло4

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць