Свет2727

Паўночнакарэйская ракета развалілася праз хвіліну пасля запуску

Незвычайнасць была ў тым, што Пхеньян прызнаў няўдачу.

Паўночнакарэйская ракета, на якой Пхеньян абяцаў даставіць на арбіту штучны спадарожнік Зямлі, развалілася праз хвіліну пасля запуску. За пускам ракеты сачылі службы Японіі, ЗША і Паўднёвай Карэі. Японія была гатова збіць ракету, калі б яна скіравалася ў бок астравоў.

Прадстаўнікі Пентагона паведамілі, што ракета нават не змагла пакінуць межаў атмасферы.
Ракета развалілася на часткі да аддзялення ад яе другой ступені.

Афіцыйны Сеул, у сваю чаргу, паведамляе, што абломкі ракеты ўпалі ў паўднёвакарэйскія тэрытарыяльныя воды, каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа краіны.

Журналісты тэлекампаній, акрэдытаваных у Пхеньяне, паведамляюць, што на тварах паўночнакарэйскіх чыноўнікаў была прыкметная трывога і нават паніка ў той момант, калі заходнія СМІ распавялі пра няўдалы запуск ракеты.

КНДР ажыццявіла запуск у 7.39 па часе Сеула (1.39 у Мінску). Журналісты CNN, запрошаныя ў Пхеньян ўладамі КНДР для дэманстрацыі аб’ектаў для запуску ракеты, заявілі, што афіцыйныя асобы Паўночнай Карэі не папярэдзілі іх аб пуску.

Для абмеркавання сітуацыі вакол дзеянняў Паўночнай Карэі, у пятніцу ў Нью-Ёрку збярэцца Рада бяспекі ААН. Расія таксама асудзіла пуск ракеты карэйцамі, які парушае рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН.

Паўночная Карэя распрацавала атамную бомбу і актыўна распрацоўвае міжкантынентальныя балістычныя ракеты.
Краінай кіруе дынастыя Кімаў, якія ўстанавілі вычварную дыктатуру. Спачатку яна грунтавалася на камуністычнай дэмагогіі, у апошнія гады — на ідэі «абароны незалежнасці» краіны.

Запуск ракеты павінен быў стаць кульмінацыяй святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Кім Ір Сэна, заснавальніка дынастыі.

Незвычайнасць моманту была ў тым, што Пхеньян прызнаў няўдачу. Тры ранейшыя аналагічныя пускі таксама былі няўдалымі, але ў двух з трох выпадкаў улады пры Кім Чэн Іру заяўлялі, што спадарожнікі выведзены на арбіту і транслююць «рэвалюцыйныя гімны».

Эксперты гавораць аб тым, што паўторны няўдалы запуск сведчыць пра слабасць ракетнай праграмы Паўночнай Карэі.

«Навукоўцы, інжынеры і спецыялісты цяпер высвятляюць прычыны аварыі», — заявіла паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК у камунікаце, які быў зачытаны таксама на дзяржаўным тэлебачанні.

Вайскоўцы Паўднёвай Карэі цяпер спрабуюць сабраць абломкі ракеты ў моры каля ўзбярэжжа.

На пабудову ракеты былі вытрачаны сотні мільёнаў даляраў. Гэта прытым што ў Паўночнай Карэі мільёны людзей недаядаюць, а краіна ўвесь час прымае харчовую дапамогу ад Паўднёвай Карэі, ЗША і Кітая. У выніку пастаяннага недаядання зменшыўся нават сярэдні рост карэйцаў. Нядаўна стала вядома, што ўлады Карэі знізілі мінімальны рост, пры якім бяруць на вайсковую службу, да 145 сантыметраў.

Раней Карэя вырабляла найпрасцейшыя ракеты, скапіяваныя з савецкіх узораў 1960-х гадоў.
Цяпер Пхеньян замахнуўся на складаную, трохступеневую ракету. Такая моцна зацікавіла б таксама Іран і Пакістан, якім раней татаемна прадавала вайсковыя тэхналогіі Паўночная Карэя. Аднак не ўдалося.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»43

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць