Грамадства3030

Мінгарвыканкам: «Мы самі з інтэрнэту даведаліся пра гэты «сталінобус»

Замест Сталіна там пагаджаюцца размясціць на аўтобусах партрэты Купалы і Коласа.

Інфармацыя пра хуткае з’яўленне ў Мінску аўтобуса з партрэтамі Сталіна, якая фігуравала ў блогу ініцыятараў акцыі, абурыла ўвесь байнэт. Мяркуецца, што аўтобус пачне ездзіць 6 траўня ў гонар гадавіны Дня перамогі. Аднак ва Упраўленні гандлю і паслугаў Мінгарвыканкама інфармацыю абвяргаюць.

«Не. Я сама ў інтэрнэце толькі што прачытала. Вельмі здзівілася. Да нас ніякіх дакументаў не паступала», — расказваюць там карэспандэнту.

На прапанову, размясціць на сталічных аўтобусах партрэты Купалы і Коласа чыноўніца рэагуе з энтузіязмам. І наракае, што пакуль ніхто з такой ідэяй не звяртаўся. А шкада. 130 гадоў класікам спаўняецца. У аддзеле рэкламы «Мінсктранса» пра «сталінобус» таксама нічога не чулі.

вогуле, наконт Сталіна я нічога не магу расказаць. А каб размясціць такую выяву, трэба атрымаць пашпарт. На любую транспартную рэкламу трэба атрымаць пашпарт».

Каштуе размяшчэнне рэкламы на мінскіх аўтобусах, тралейбусах і трамваях капейкі — ад 280 тысяч за год. Выраб налепак даражэйшы.
За аўтобус трэба заплаціць ужо каля 2 мільёнаў.Самае складанае — атрымаць пашпарт на рэкламу. Гэтым займаецца агенцтва «Мінск-рэклама».

«На нашым сайце азнаёміцеся з пакетам дакументаў. Збіраеце іх. Тады прыходзіце да нас у „Мінск-рэкламу“. Мы узгадняем іх. Месяц нам даецца на ўзгадненне. Ну, і потым ужо можна размяшчаць».

Сярод неабходных дакументаў — заява, макет выявы, згода уладальніка транспартнага сродку і яшчэ больш за дзесяць розных папераў. І нават гэтага мала. Калі захочаце размясціць нешта на аўтобусах, тралейбусах, альбо трамваях — трэба атрымаць дазвол ДАІ. Там вырашаць, падабаецца ім ваша ідэя, альбо не.

«Калі звычайны пашпарт, то узгадняецца ў камітэце архітэктуры, упраўленні гандлю і паслугаў. А калі на транспарт, то яшчэ і ў ДАІ. Спадабаецца-не спадабаецца ім, колер там…»

За пашпарт трэба заплаціць яшчэ 450 тысяч. Агулам, размяшчэнне рэкламы на адным аўтобусе на год каштуе каля трох мільёнаў рублёў. Аднак нават калі дакументы на «сталінобус» пададуць сёння, да Дня перамогі ўзгадніць яго ўсё адно не паспеюць. Еўрарадыё звязалася з расійскімі ініцыятарамі акцыі. Прэс-сакратар ініцыятывы Андрэй Рэрых настойвае на тым, што перамовы вядуцца. Аднак з кім і як яны праходзяць, паведамляць адмаўляецца. Маўляў, каб раней часу ніхто не ведаў.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Усе навіны →
Усе навіны

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам5

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца10

У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя17

У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць2

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі3

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць