Ах, як любіў усё жыццё я
Цябе адну, адну цябе!
Ах, як любіў усё жыццё я
Цябе адну, адну цябе!
Нат без адказу, мо дзіцё як
Не адкідае ад сябе
Упадабаную ім цацку,
Якая страціла бляск, поўсць!
Усіх узростаў люд
Шануе першую любоў.
Тым больш, калі за семдзясят і
Калі наўпрост партнёр сканаў,
Дык настальгіі сверб заўзяты
Павысмакча моц аж да дна.
Калі ж цябе той сверб не «гложа»,
Цябе не тычыцца, лічы,
Жыццё патухла, і не зможа
Табе нішто дапамагчы.
2012
Каментары