Эканоміка22

Праект праграмы развіцця авечкагадоўлі распрацуюць да верасня

Паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 17 мая намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Казакевіч.

«Ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы распрацаваць праграму развіцця авечкагадоўлі. Сёння створана адпаведная рабочая група па распрацоўцы праекта праграмы, і да верасня мы плануем яго распрацаваць», — сказаў Казакевіч.

Паводле інфармацыі намесніка міністра, у гаспадарках Беларусі прыкладна 50 тысяч галоў авечак. «Ёсць племянная гаспадарка ў Брэсцкай вобласці, некалькі — у Мінскай вобласці, але асноўнае пагалоўе авечак засяроджана ў прыватным сектары», — адзначыў ён.

Казакевіч нагадаў, што «даручэнне кіраўніка дзяржавы было звязана з нашым камвольным камбінатам і „Беллегпрамам“ з мэтай забеспячэння неабходнай сыравінай».

Аднак каб закрыць патрэбу ў 5 тысяч тон воўны, неабходна мець прыкладна 1,5 млн. пагалоўя авечак.

Часткова вырашыць гэта пытанне можна шляхам завозу племяннога пагалоўя з-за мяжы. «Але, зыходзячы з нашых ветэрынарных патрабаванняў, ёсць адзінкі краін, адкуль можна было б завезці гэта пагалоўе», — падкрэсліў намеснік міністра.

У сваю чаргу генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАНБ па жывёлагадоўлі Мікалай Папкоў адзначыў, што патрэбны разумны падыход для развіцця авечкагадоўлі. «Мы спакойна можам мець пагалоўе авечак у 150–200 тысяч. Але трэба прадумаць і забяспечыць эканамічны складнік развіцця галіны», — адзначыў Папкоў.

Паводле яго слоў, ёсць комплекс пытанняў, якія трэба ацаніць, вывучыць, прадумаць і потым паэтапна рэалізоўваць. У прыватнасці, неабходна адрадзіць матэрыяльна-тэхнічную базу, стварыць племянную базу, нанова адрадзіць базу па пярвічнай перапрацоўцы воўны, вызначыцца з пародамі. «Але, думаю, паступова гэта галіна будзе адраджацца, і гэта правільна», — падкрэсліў Папкоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны6

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны6

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць