Навука і тэхналогіі11

«Белтэлекам» выводзіць тэхналогію WLL з камерцыйнай эксплуатацыі

З 1 ліпеня паслугі, якія прадстаўляюцца кампаніяй «Белтэлекам» з выкарыстаннем тэхналогіі WLL на базе сеткі CDMA, будуць выведзеныя з камерцыйнай эксплуатацыі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які атрымаў адзін з кліентаў кампаніі ў Мінскім раёне.

WLL — тэхналогія, якая сумяшчае радыёлінію і стацыянарны тэлефон. Яна робіць магчымым падключэнне абанентаў да стацыянарных сетак у тых месцах, куды складана або нявыгадна праводзіць правадную лінію сувязі. Дзякуючы яе ўвядзенню ў Беларусі ўдалося практычна цалкам ліквідаваць чаргу тых, хто меў патрэбу ў фіксаванай сувязі. Людзям, што стаялі ў чарзе на падлучэнне хатняга тэлефона, пачалі выдаваць спецыяльныя бяздротавыя тэрміналы, да якіх можна было падключаць звычайны тэлефонны апарат.

Ліст змяшчае паведамленне, падпісанае начальнікам Мінскага раённага цэха электрасувязі Шумскім, а таксама дзве копіі дадатковага пагаднення да дамовы аб аказанні паслуг электрасувязі. У паведамленні абанентам прапануюць падпісаць дадатковае пагадненне, згодна з якім у выпадку адсутнасці тэхнічнай магчымасці аператар мае права прыпыніць аказанне паслуг на тэрмін да 3 месяцаў.

Калі ж кліент не падпіша дадатковага пагаднення, то дамовы на паслугі на базе WLL будуць скасаваныя «ў сувязі з вывадам паслуг тэлефоннай сувязі і доступу да сеткі Інтэрнэт з выкарыстаннем WLL на базе сеткі CDMA з камерцыйнай эксплуатацыі», гаворыцца ў паведамленні. Падпісаную копію дамовы прапануецца даслаць у «Белтэлекам» поштай да 1 ліпеня.

Нагадаем, цяпер падлучэнні па тэхналогіі WLL працуюць на базе сеткі аператара «Белсел». Паводле дадзеных на 2010 год, «Белсел» абслугоўваў па тэхналогіі WLL больш за 172 тыс. нумароў, у той час як колькасць уласных абанентаў кампаніі, якія выкарыстоўваюць галасавыя паслугі, было крыху больш за 17 тысяч. У свой час менавіта ўвядзенне WLL дапамагло адзінаму CDMA-аператару краіны выйсці на бясстратнасць.

У інтэрнэце даўно ходзяць чуткі, што «Белсел» абанкруціўся і хутка спыніць існаванне. У кампаніі абверглі гэтую інфармацыю і патлумачылі, што «Белтэлекам» разрывае дамову ў аднабаковым парадку, а ад далейшых каментароў адмовіліся.

Варта адзначыць, што за некалькі дзён да гэтага на сайце «Белтэлекама» быў абвешчаны тэндар на закупку GSM-антэн для WLL-тэрміналаў. Зыходзячы з гэтага можна выказаць здагадку, што аказанне паслуг па тэхналогіі WLL будзе перанесенае на тэхнічныя магутнасці аднаго з GSM-аператараў краіны. Верагодней за ўсё гэтым аператарам стане МТС, бо яго кантрольны пакет акцый па-ранейшаму належыць дзяржаве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць