Грамадства55

«Былі часы, калі становішча нашага cаюза было вельмі хісткім»: Лукашэнка сустрэўся з Мацвіенкай

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на садзейнічанне Савета Федэрацыі Расіі ў развіцці адносін Беларусі з расійскімі рэгіёнамі.
Пра гэта ён заявіў 5 чэрвеня на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Былі часы, калі становішча нашага Саюза (Беларусі і Расіі) было вельмі хісткім. І тады супрацоўніцтва з рэгіёнамі выратавала нашы адносіны», — заявіў Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што Савет Федэрацыі па сваёй сутнасці з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, якая аб’ядноўвае расійскія рэгіёны ў гэтым органе ўлады. «Пажадана, каб вы далучыліся да гэтага працэсу супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнамі. Вы б дапамаглі захаваць аснову нашых адносін. Мы на любым узроўні гатовыя з вамі супрацоўнічаць, у тым ліку на маім. Таму што ідэя супрацоўніцтва паміж расійскімі рэгіёнамі і Беларуссю ў свой час мною была вылучана», — запэўніў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што закранаў гэту тэму ў гутарцы з кіраўніцтвам Расіі.

«Фактычна ёсць ухваленне. І калі б вы гэта ўзялі пад свой кантроль, як чалавек, які ўжо ведае гэту тэму, вы б вельмі моцна дапамаглі ў збліжэнні нашых дзяржаў», — падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт станоўча ацаніў падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж верхнімі палатамі парламентаў Беларусі і Расіі: «Я абсалютна падтрымліваю гэта пагадненне. Яно нам вельмі патрэбнае». «Павінен сказаць, што члены Савета Федэрацыі заўсёды нас падтрымлівалі на любым узроўні. Мы вам за гэта вельмі ўдзячныя, за падтрымку на міжнароднай арэне, калі вы, нават ідучы наперадзе Беларусі, спрабавалі абараніць нас ад гэтых нападак. Вы ведаеце крыніцы і аснову ўсіх гэтых адносін Захаду да нас», — дадаў ён.

У сваю чаргу Валянціна Мацвіенка адзначыла, што візіт дэлегацыі Савета Федэрацыі праходзіць у непасрэднай блізкасці пасля знакавага візіту ў Беларусь кіраўніка расійскай дзяржавы Уладзіміра Пуціна. «Сам факт першага візіту прэзідэнта Расіі пра многае гаворыць. Беларусь была, ёсць і застаецца і стратэгічным партнёрам, і саюзнікам, і брацкім народам», — сказала старшыня Савета Федэрацыі.

«Я яшчэ раз пераканалася па выніках усіх перамоў і сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі: у лідараў нашых дзяржаў ёсць цвёрдая палітычная воля, жаданне паглыбляць і пашыраць сувязі Расіі і Беларусі. Гэта самы галоўны ключавы момант, які ўсіх нас павінен радаваць, — падкрэсліла Мацвіенка. — Ёсць разуменне таго, якім шляхам ісці, з якой хуткасцю, як рабіць наша інтэграцыйнае аб’яднанне прывабным для іншых дзяржаў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць