Літаратура2121

Кашлікаў aka Міця Тарпішчаў напісаў раман «Былыя»

Першую айчынную кнігу-мультымедыя можна спампаваць бясплатна.

У электронным выдавецтве «Пяршак» выйшла новая кніга маладога беларускага аўтара Антона Кашлікава.

«Былых» Кашлікава можна лічыць першым мультымедыя-раманам у беларускай літаратуры. З відэазваротам аўтара (у якім на заднім плане смачна цалуюцца дзве дзеўкі) і музычным суправаджэннем ад DJ Карнея (для аматараў чытаць пад музыку). Вокладку да рамана стварыў Віталь Сідарук, аўтар двух кліпаў «Ляпіса Трубяцкога» і фронтмэн гурта Wasp'n'Hornet.

Большасці інтэрнаўтаў Антон Кашлікаў вядомы як «свецкі рэпарцёр» Міця Тарпішчаў, стваральнік аднайменнага шоў.

І мала хто знаёмы з Кашлікавым-пісьменнікам.

«Вучыцца на журфаку, шануе прыгожых паненак і піша мыльныя апавяданні з мядова-рамантычным пачаткам, беларускімі рэаліямі і па-жыццёваму абломным канцом»,
так характарызавала аўтара літаратарка Адэля Дубавец у далёкім 2005 годзе.

У 2008 годзе ў маскоўскім выдавецтве «АСТ» выйшаў першы раман Кашлікава пад назвай «Лузер». Тады 22-гадовага хлапца «распірала» творчасць. Ён не цураўся пікантных сцэнаў ды мацяршчыны. За гэта (і не толькі) быў ушчэнт раскрытыкаваны культуролагам Юліяй Чарняўскай:

«Магчыма, Кашлікаў стане пісьменнікам…Калі даведаецца, што словазлучэнне «зрабіць сэкс» — не свежы вобраз, а дрэнная калька з англійскай…А галоўнае — калі яму будзе што сказаць».

Свой новы раман Кашлікаў пісаў найперш для сябе.

«Мне было цікава пагаварыць услых з самім сабой пра нейкія рэчы, якія мяне турбуюць. Якія, напэўна, цікавяць і маіх аднагодкаў з Беларусі, Расіі і Украіны».

На яго думку, надыйшоў час знаходзіць новыя шляхі прасоўвання кніг. Шмат якія выдаўцы сочаць за тым, каб іх кнігі, барані божа!, ніхто не алічбаваў і не выклаў у інтэрнэт. Але гэта нагадвае барацьбу з ветракамі, бо ўсе адно кніга з'явіцца ў сеціве. Дык ці не прасцей адразу выдаваць электронны варыянт?

Героі рамана «Былыя» — маладыя хлопец і дзяўчына, якія ў 20 гадоў вырашаюць пачаць сур'ёзнае дарослае жыццё, звязаць сябе шлюбам.

«Я на такія дзеянні не вырашаўся і не вырашыўся. Мне было пацешна назіраць за гэтымі людзьмі з боку. Таму я выбраў у якасці сваіх герояў такую пару і паспрабаваў апісаць гісторыю іх адносінаў», — кажа Антон.

Разам з тым, ён не лічыць сваю кнігу любоўным раманам ці сямейнай сагай. У героях чытачы лёгка пазнаюць сябе саміх у пэўных абставінах постсавецкай рэчаіснасці.

«Я пісаў «Былых» дастаткова доўга, і доўга рэдагаваў. Гэта была больш сур'ёзная праца.

Калі раман «Лузер» быў такім 100-адсоткавым задавальненнем, то тут было 70% задавальнення і 30% працы».

Па іроніі лёсу, сярод першых чытачоў «Былых» — цяпер ужо былая дзяўчына Антона.

«Мая на дадзены момант былая дзяўчына, прачытаўшы гэты раман, пэўны час ставілася да мяне з нашмат большай пяшчотай»,
распавядае аўтар.

У планах маладога пісьменніка — напісаць зборнік кароткіх апавяданняў. Ствараць вялікія тэксты — гэта асаблівы від задавальнення і болю, «садамазахісцкі працэс», жартуе Кашлікаў. Яшчэ адна мара, якая раней ці пазней стане рэальнасцю, — напісаць сцэнар для для фільма.

Каментары21

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць