Грамадства

Цэнтр Мізэса ўганараваны прэміяй «Templeton Freedom Awards»

Узнагарода імя выбітнага інвэстара і філянтропа Джона Тэмплтана штогод прысуджаецца «мазгавым цэнтрам» і грамадзкім арганізацыям, якія адстойваюць эканамічную свабоду і вяршэнства закону.

Навукова‑даследчы цэнтр Мізэса першым у гісторыі Беларусі ўганараваны найвышэйшай узнагародай праграмы «Templeton Freedom Awards» за 2007 год.

Узнагарода, якая носіць імя вядомага інвестара і філантропа сэра Джона Тэмплтана, штогод прысуджаецца «мазгавым цэнтрам» і грамадскім арганізацыям, якія адстойваюць эканамічную свабоду і вяршэнства закону.

Пераможцы вызначаюцца пры садзеянні фонду эканамічных даследаванняў «Atlas Economic Research Foundation» у чатырох намінацыях: барацьба з беднасцю; сацыяльнае прадпрымальніцтва; этыка і каштоўнасці і свабода для студэнтаў і моладдзі, у якой цэнтр Мізэса і быў прызнаны найлепшым.

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел больш за 200 намінантаў з 53 краін. Акрамя беларускага цэнтра ўзнагарод удастоены дзве арганізацыі ў ЗША і адна ў Аргенціне. Уручэнне ўзнагароды пройдзе 24‑27 красавіка ў Філадэльфіі (ЗША).

Міжнароднае журы прызнала адукацыйныя праграмы НДЦ Мізэса «інавацыйнымі ў тым плане, што яны творча зроблены так, каб мінімізаваць рызыкі палітычных і адміністрацыйных пераследаў».

Паводле ацэнкі экспертаў, цэнтр змог аб’яднаць студэнтаў, маладых прадпрымальнікаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці для абмену ведамі і вопытам, і такая дзейнасць прывяла да пашырэння колькасці людзей і арганізацый, якія імкнуцца да свабоды ў Беларусі.

Як прызнаўся кіраўніц НДЦ Мізэса Яраслаў Раманчук, «прыемна, калі твою работу ацэньваюць найлепшыя эканамісты і эксперты свету, калі ты з’яўляешся часткай глабальнай сістэмы прасоўвання ідэй свабоды, тэорыі і практыкі эканамічных пераўтварэнняў».

«Гэтае дасягненне паказвае, што той інтэлектуальны прадукт і тыя ідэі, якія мы прасоўваем у Беларусі, знаходзяцца на самым высокім сусветным узроўні», — зазначыў Яраслаў Раманчук.

Эўрарадыё

Каментары

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць